У Ружанах знікла 11‑гадовая дзяўчынка. Але ў выніку ўсё абышлося
9 снежня 11‑гадовая Карына Гнядзько з гарадскога пасёлка Ружаны Пружанскага раёна пайшла з заняткаў у музычнай школе, але дадому не вярнулася.

У Карыны рост 136 см, яна была апранутая ў фіялетавую куртку і школьныя штаны сіняга колеру, на ёй была шапка цёмнага колеру з белым.
Пры сабе мела шэрую нотную папку.
Праз дзве гадзіны пасля публікацыі арыенціроўкі на Карыну пошукава-выратавальны атрад паведаміў, што дзяўчынка знойдзеная. З ёй усё ў парадку. Абставіны яе знікнення не ўдакладняюцца.
Каментары