Свет66

Зяленскі: Заўтра мы перададзім ЗША мірны план

Украіна яшчэ не перадала ЗША абноўлены мірны план, сказаў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, адказваючы на пытанні журналістаў падчас анлайн-канферэнцыі 9 снежня. Але яна гатовая гэта зрабіць ужо заўтра.

Уладзімір Зяленскі. Фота: AP Photo/Kin Cheung

«Працуем на ўзроўні нашых дарадцаў, сёння і заўтра. Думаю, заўтра ўжо перададзім», — заявіў Зяленскі.

«Ёсць розныя дакументы. Ёсць рамачны дакумент з 20 пунктаў, які ўвесь час мяняецца. Жывая структура, якая павінна адпавядаць інтарэсам Украіны, Еўропы, свету. Другі — гэта гарантыі бяспекі. Я чакаю прапановы ад нашых вайскоўцаў і іх зносін з амерыканцамі. І гэта трэба аб'яднаць з пазіцыяй кааліцыі ахвочых. Трэці дакумент — аднаўленне. Ён павінен працаваць, калі завершыцца вайна ці будзе спыненне агню», — дадаў Зяленскі.

Ён заявіў, што Кіеў зробіць усё ад яго залежнае, каб правесці сустрэчу на вышэйшым узроўні з ЗША цягам бліжэйшых двух тыдняў.

Адносна магчымасці ўступлення ў НАТА ён адзначыў:

«Мы рэалісты. Мы сапраўды хочам у НАТА — гэта справядліва. Але мы дакладна ведаем, што ні ЗША, ні яшчэ некалькі краін пакуль не бачаць Украіну ў альянсе. І Расія, безумоўна, ніколі не будзе нас бачыць там».

Па словах Зяленскага, ЗША хочуць, каб ва Украіны былі рэалістычныя гарантыі бяспекі, ухваленыя Кангрэсам.

«Каб мы гэта адчувалі, каб у нас была зброя. Каб, калі што, ужываліся санкцыі, каб у нас была СПА […] Дэталі мы пакуль яшчэ не прапрацоўвалі».

Таксама ён падкрэсліў, што гатовы правесці прэзідэнцкія выбары ў наступныя 60‑90 дзён пры ўмове гарантавання бяспекі падчас іх правядзення:

«Паколькі гэтае пытанне сёння падымае прэзідэнт ЗША, я адкажу коратка — я гатовы да выбараў. Мала таго, я прашу цяпер ЗША дапамагчы мне, можна разам з еўрапейскімі калегамі, гарантаваць бяспеку для правядзення выбараў, і тады ў наступныя 60‑90 дзён Украіна будзе гатовая да правядзення выбараў».

Таксама Зяленскі звярнуўся да ўкраінскіх парламентарыяў з просьбай падрыхтаваць заканадаўчыя прапановы, каб памяняць закон аб выбарах падчас ваеннага становішча.

Адносна тэрытарыяльнага пытання, то прэзідэнт Украіны адзначыў, што Расія настойвае на перадачы ёй часткі тэрыторый, але Украіна гэтага не разглядае. Па словах Зяленскага, пачынальнікам гэтай ідэі, змешчанай у мірным плане ЗША, была менавіта Расія. Пры гэтым ён не пацвердзіў, але і не абверг інфармацыю, што ЗША ціснуць, каб Украіна пагадзілася на тэрытарыяльныя саступкі ў рамках «мірнага плана».

Што да ўкраінскіх тэрыторый, якія былі захопленыя Расіяй даўно, то Зяленскі прызнаў:

«Сёння, што тычыцца Крыма, у нас няма сіл вярнуць абсалютна наш украінскі паўвостраў Крым. І можа я гэта і сказаў на першай сустрэчы [з Дональдам Трампам]. Думаю, я меў рацыю. І скажу шчыра, так, у нас сёння няма сіл на ўсё гэта. У нас няма дастатковай падтрымкі для ўсяго гэтага».

Каментары6

  • Абсурд
    10.12.2025
    Выбараў патрабуе украінская Канстытуцыя, але выконваць Канстытуцыю яе гаранта прымушае Захад
  • Лепшы чалавек
    10.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Вальтер
    10.12.2025
    [Рэд. выдалена]

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць