Свет2020

Расійская неанацыстка, якая адсядзела 16 гадоў за забойства адваката і журналісткі: Ён напрошваўся сваімі поглядамі на чачэнскую кампанію

Яўгенія Хасіс, асуджаная за саўдзел у забойстве ў 2009 годзе адваката Станіслава Маркелава і журналісткі Анастасіі Бабуравай, дала першае інтэрв'ю пасля вызвалення, у якім расказала, чым яе расчараваў падзельнік і былы жаніх Мікіта Ціханаў, прысуджаны да пажыццёвага зняволення, піша The Insider.

Яўгенія Хасіс. Скрыншот з відэа

19 студзеня 2009 года ў цэнтры Масквы былі застрэленыя адвакат Станіслаў Маркелаў і журналістка «Новай газеты» Анастасія Бабурава. У лістападзе таго ж года па абвінавачванні ў іх забойстве былі арыштаваныя Мікіта Ціханаў і Яўгенія Хасіс.

Ціханаў і Хасіс уваходзілі ў Баявую арганізацыю рускіх нацыяналістаў (БОРН) — групоўку, якая ўчыніла серыю забойстваў па матывах палітычнай і расавай нянавісці. Гэтая арганізацыя лічылася сілавым крылом неанацысцкай арганізацыі «Рускі вобраз», заснаванай Мікітам Ціханавым і Іллёй Гарачавым.

У маі 2011 года Масгарсуд прысудзіў Ціханава да пажыццёвага зняволення, Хасіс — да 18 гадоў калоніі. У 2022 годзе Вярхоўны суд скараціў яе тэрмін да 17 гадоў, выключыўшы абвінавачванне ў захоўванні зброі з-за заканчэння тэрміну даўніны. З Хасіс было таксама знятае абвінавачванне ў саўдзеле ў забойстве Бабуравай — следства палічыла гібель журналісткі «эксцэсам выканаўцы». Па версіі следства, Ціханаў страляў у ахвяр, а Хасіс перадала яму па рацыі сігнал аб з'яўленні Маркелава і кірунку ягонага руху. 

28 лістапада 2025 года Хасіс выйшла на волю. У першым пасля вызвалення інтэрв'ю, якое яна дала Ксеніі Сабчак, Хасіс упершыню прызнала сваю віну ў забойстве Маркелава ў 2009 годзе, хоць і адзначыла, што, паводле прысуду суда, не вінаватая ў гібелі Бабуравай. На судзе ў 2011 годзе жанчына цалкам адмаўляла сваё дачыненне да злачынства.

Цяпер Яўгенія Хасіс расказала пра падзеі 19 студзеня 2009 года, калі былі застрэленыя Бабурава і Маркелаў. З яе слоў, напярэдадні вечарам яна не ведала пра аперацыю, якая мела адбыцца — яе грамадзянскі муж Мікіта Ціханаў папрасіў суправаджаць яго, таму што не змог звязацца з іншым саўдзельнікам. Задачай Хасіс было паведаміць па рацыі кірунак руху Маркелава пасля выхаду з прэс-канферэнцыі.

Прызнаўшы саўдзел у злачынстве, Хасіс пацвердзіла, што разумела магчымасць забойства, але не ўсведамляла да канца, што яно адбудзецца менавіта ў той момант. Яна расказала, што бачыла Бабураву, якая выходзіла разам з Маркелавым, але не паведаміла пра гэта Ціханаву — выканала толькі прамую інструкцыю аб паведамленні кірунку руху адваката.

Акрамя таго:

  • Хасіс расказала, што ў яе калоніі прапаноўвалі адправіцца на вайну добраахвотнікамі, яна падпісала кантракт, але ў выніку нікога з тых, хто яго падпісаў, не вывезлі. Яна таксама даведалася, што Ціханаў і Ілля Гарачаў, кіраўнік БОРН, таксама прасілі адправіць іх на фронт, але атрымалі адмову.
  • Заявіла, што апошні раз мела зносіны з Ціханавым асабіста ў 2012 годзе на этапаванні па справе Іллі Гарачава. У 2022 годзе на відэасувязі ў Вярхоўным судзе ён назваў яе «змоўшчыцай», што, з яе слоў, паставіла кропку ў іх стасунках.
  • Патлумачыла ідэалогію «Рускага вобраза» як «экстрэмальную форму патрыятызму», расказала пра сувязі арганізацыі з адміністрацыяй прэзідэнта Расіі праз Уладзіслава Суркова і Леаніда Сімоніна. Паводле яе слоў, Ілля Гарачаў атрымліваў гранты на моладзевую палітыку і дазволы на правядзенне нацыяналістычных канцэртаў і шэсцяў, у тым ліку пад сценамі Краснай плошчы ў Дзень народнага адзінства.
  • Расказала пра сістэму канспірацыі ў БОРН: тэлефоны з чужымі SIM-картамі захоўваліся асобна ад месцаў пражывання, сувязь падтрымлівалася раз у некалькі дзён, выкарыстоўваліся форумы для перапіскі пад выглядам абмеркавання бяскрыўдных тэм.
  • Апісала выбар цэляў для забойстваў як спробу прыцягнуць увагу да «балючых тэмаў грамадства». Маркелаў стаў мішэнню нібыта з-за абароны інтарэсаў чачэнцаў і крытыкі дзеянняў расійскай арміі. Як сказала Хасіс, «ён напрошваўся сваімі дзеяннямі».
  • Даведалася падчас інтэрв'ю, што яе былы сябар Аляксей Бараноўскі, які даваў ілжывыя паказанні для яе алібі, цяпер ваюе на баку УСУ ў складзе легіёна «Свабода Расіі». Хасіс сказала, што гэтая інфармацыя яе шакавала.
  • Расказала пра спробу самагубства на судзе як частку стратэгіі абароны — каб адкласці пасяджэнні да майскіх святаў і распусціць калегію прысяжных праз магчымую няяўку кагосьці з іх пасля працяглага перапынку.
  • Прызналася, што паказанні ў 2014 годзе па справе БОРН дала пасля прапановы сілавікоў: альбо расказаць усё і атрымаць замену пажыццёвага тэрміну Ціханаву на любы іншы не ўмоўны, альбо працягваць «упірацца» і сутыкнуцца з наступствамі.
  • Заявіла пра глыбокае раскаянне: «Мяне перакроілі, сшылі наноў. Я раскайваюся. Я дакладна разумею, за што я адбывала пакаранне». Асабліва, па яе словах, яна шкадуе пра гібель Бабуравай: «Яна не павінна была стаць ахвярай у гэты дзень».
  • Хасіс захавала «патрыятычныя погляды», заявіла пра падтрымку «СВА» і дзеянняў расійскай арміі. Прызналася, што чачэнская кампанія і выказванні Маркелава дагэтуль выклікаюць у яе эмоцыі, але адзначыла, што 16 гадоў у калоніі «прыцішылі» яе радыкалізм.

Каментары20

  • Што за
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Komm
    08.12.2025
    [Рэд. выдалена]
  • мде
    08.12.2025
    кровожадные монстры сегодня герои расисии

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на пешаходным пераходзе збілі жанчыну і 12‑гадовую дачку 8

Затрымалі 19‑гадовага пінчука за «рэабілітацыю нацызму»12

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?8

У Венесуэле вызвалены яшчэ каля 80 палітычных зняволеных. Гэтага патрабавалі ЗША1

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія30

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў4

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць