Меркаванні1515

Хто захоча стварыць сваю ядзерную зброю, калі амерыканцы здрадзяць Украіне

Саюзнікі Амерыкі ад Варшавы да Сеула задаюцца пытаннем: ці можна спадзявацца на абарону ЗША, калі Вашынгтон гатовы пайсці на саступкі агрэсару?

Міжкантынентальная балістычная ракета СС-29 на Цвярской у Маскве падчас падрыхтоўкі да вайсковага парада. 4 мая 2023 года. Фота: Contributor / Getty Images

Пра гэта на старонках The Wall Street Journal піша Кейсі Мішэль, аўтар кнігі «Замежныя агенты: як амерыканскія лабісты і заканадаўцы пагражаюць дэмакратыі ва ўсім свеце».

Як адзначае аналітык, пакуль новая адміністрацыя Трампа аднаўляе пошукі міру ва Украіне, асноўная ўвага каментатараў засяроджаная на тым, чым давядзецца ахвяраваць Кіеву дзеля спынення вайны. Аднак значна менш увагі надаецца глабальным наступствам такіх прапаноў ЗША — у прыватнасці таму, як яны могуць стварыць стымул для распаўсюджвання ядзернай зброі.

На погляд аўтара, нават сам факт ціску на Украіну з мэтай перадачы часткі яе тэрыторый падштурхне няядзерныя дзяржавы да перагляду сваіх стратэгій бяспекі. Краіны, якія не маюць ядзернага арсенала, усё часцей задаюцца пытаннем, ці варта давяраць амерыканскаму «ядзернаму парасону».

Мішэль нагадвае, што менавіта Злучаныя Штаты ў 1990‑я гады прымусілі Украіну адмовіцца ад ядзернай зброі ў абмен на гарантыі бяспекі, якія з таго часу разваліліся. Эксперт падкрэслівае, што слабая рэакцыя прэзідэнта Барака Абамы на ўварванне Расіі ў Крым у 2014 годзе толькі заахвоціла Маскву да далейшай агрэсіі. Як заўважае аўтар, парадаксальна, але Абама, які імкнуўся пазбавіць свет ад ядзернай зброі, фактычна падрыхтаваў глебу для яе найбольшага распаўсюджвання за апошнія дзесяцігоддзі.

Амерыканскія інтарэсы ва Украіне, паводле меркавання Мішэля, выходзяць далёка за межы тэрытарыяльнай цэласнасці адной краіны. Галоўнае пытанне палягае ў тым, ці дазволяць ядзернай дзяржаве беспакарана расчляняць няядзернага суседа, і як на гэта адрэагуюць ЗША.

Цалкам заканамерна, што за апошнія гады ва Украіне рэзка ўзрасла ўнутраная падтрымка ідэі вяртання ядзернага статусу. Аднак гэтая тэндэнцыя не абмяжоўваецца адной краінай: па ўсім свеце саюзнікі ЗША пачынаюць пераасэнсоўваць сваю адмову ад зброі масавага знішчэння.

Найбольш востра дыскусія разгарнулася ва Усходняй Азіі. Саюзнікі Вашынгтона ў рэгіёне назіралі, як камуністычны Кітай паглынуў Тыбет і Ганконг, а цяпер скіраваў позірк на Тайвань.

Праводзячы прамыя паралелі паміж расійскай агрэсіяй і кітайскімі амбіцыямі, Паўднёвая Карэя і Японія ўзважваюць мэтазгоднасць стварэння ўласных арсеналаў. Характэрна, што ў Карэі практычна любыя размовы на гэтую тэму сёння непазбежна зводзяцца да прыкладу Украіны.

Хваля сумневаў у надзейнасці Амерыкі дакацілася і да Аўстраліі, дзе ўсё часцей гучыць пытанне: ці не варта Канберы мець сваю бомбу? Не засталася ў баку нават Канада, якая вымушаная разглядаць нават сцэнары патэнцыйнага амерыканскага экспансіянізму.

Асаблівую ўвагу аўтар звяртае на Казахстан. Гэтая краіна, якая таксама адмовілася ад савецкай ядзернай зброі, знаходзіцца ў такім жа ўразлівым становішчы перад расійскай агрэсіяй, як і Украіна. Улічваючы наяўнасць у Казахстане адных з найбуйнейшых запасаў плутонію, прыдатнага для вырабу ядзернай зброі, Мішэль лічыць цалкам верагодным, што Астана можа задумацца пра аднаўленне сваёй праграмы.

У Еўропе дыскусіі пра ядзерны статус вяртаюцца ў Германію і Польшчу. Аўтар нагадвае: уступленне Польшчы ў НАТА ў 1990‑х часткова разглядалася як спосаб прадухіліць стварэнне Варшавай уласнай бомбы. Як успамінаў адзін амерыканскі чыноўнік, палякі казалі прама:

«Калі вы не пусціце нас у НАТА, мы створым ядзерную зброю. Мы не давяраем рускім».

На думку Кейсі Мішэля, Польшча мела рацыю, не давяраючы Расіі. Але цяпер, калі Амерыка падштурхоўвае Украіну да саступак тэрыторый дзеля хісткага міру, узнікае новае пытанне: ці варта давяраць самім амерыканцам? У такіх умовах, падсумоўвае аўтар, саюзнікі могуць прыйсці да высновы: адзіная надзейная абарона ад ядзернага імперыялізму — гэта ўласны ядзерны арсенал.

Каментары15

  • Гуд бай Америка
    08.12.2025
    Лапидарный девелопер доруковился до того, что все американские союзники уже шарахаются от такой лапидарной политики. Вот что бывает, когда девелопер, дорвавшийся до власти, ставит личные интересы и обогащение своих кланов и лоббистов превыше государственных интересов. Просто погуглите как компании сыновей и Кушнира (и других родственников) многократно приумножили свои активы/капиталы за последний год.
  • Маніпуляцыя
    08.12.2025
    То бок Брытанія (Джонсан у красавіку 2022 прыляцеў і казаў нічога не падпісваць, абяцаючы вайсковую дапамогу), Францыя, Нямеччына - не здрадзілі? Проста казалі “ваюйце, мы за вас”, а зброі катастрафічна не дадавалі. Купляючы пры гэтым у Расеі нафтапрадуктаў на большую сумму, чым давалі Укрпіне.
    ЗША гэта галоўны пастаўшчык зброі, плюс ціснуць на Еўропу, каб тая адмовілася ад расейскай нафты, каб нарэшце павялічыла выдаткі на абарону. Трамп патрабаваў гэтага ад Еўропы яшчэ ў свой першы тэрмін.
    ЗША можна шмат чаго прад’явіць, але ўсё гэта чытаецца як антыамерыканская заказуха.
  • demis
    08.12.2025
    долбанный Путин открыл ящик пандоры. все хотят ЯО

Цяпер чытаюць

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская паедзе на Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы3

За што людзі любяць Беларусь?13

У Вялікабрытаніі і Францыі ультраправыя сілы ў чаканні выбараў стараюцца адмежавацца ад Пуціна12

У Мінску расіяне адкрываюць італьянскі рэстаран4

Праз КПП на беларуска-ўкраінскай мяжы ў Маларыцкім раёне штодня праходзяць дзясяткі людзей1

Комік Сабураў, якому забаранілі ўезд у Расію, раней падтрымліваў вайну7

Ва ўрадзе вызначылі, як будуць запускаць «брэнд беларускай жанчыны»6

У Баварыі паліваюць дарогі агурковым расолам. Навошта?4

УСУ контратакавалі пад Гуляйполем9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў1

На пажары загінуў знакаміты мастак Уладзімір Акулаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць