Эканоміка11

AliExpress перавёў беларускія акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях без права выбару валюты. Выходзіць значна даражэй

Карыстальнікі AliExpress з Беларусі заўважылі, што гандлёвая пляцоўка перавяла іх акаўнты на разлікі ў беларускіх рублях. Магчымасць выбраць даляр або іншую валюту ў дадатку і на сайце стала недаступнай — поле запыту паказваецца неактыўным (шэрым), піша «Смартпрэс».

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Падчас абмеркавання ў інтэрнэце гэтага абнаўлення беларусы адзначаюць, што курс на пляцоўцы прыкметна вышэйшы за афіцыйны і банкаўскі: замест 2,89 рубля за даляр AliExpress выстаўляе курс 3,15-3,19 рубля.

Па словах карыстальнікаў, гэта прыводзіць да падаражэння пакупак на 8-10%.

Сітуацыю пагаршае шматступенная канвертацыя: цана паказваецца ў беларускіх рублях, спісанне адбываецца ў далярах, а затым банк зноў пераводзіць суму ў рублі — часам праз еўра (у залежнасці ад карты і банка). У выніку канчатковая сума аказваецца вышэйшай за чаканую, наракаюць беларусы.

Спробы абысці абмежаванні з дапамогай VPN, розных браўзераў або чыстка cookie даюць толькі часовы эфект або не працуюць наогул. На фоне раней уведзенага ПДВ карыстальнікі ўсё часцей называюць AliExpress «фактычна адключаным» для Беларусі. 

Каментары1

  • Циник
    15.12.2025
    Алиэкспресс стал относительно дорогим удовольствием когда РФ сделала свою прослойку для доступа к площадке, якобы вот мы сделали для вашего удобства заказов. А по сути накрутили просто свою цену сверху, причём очень не мало, таким образом повысив рентабельность своих товаров. Китаю взамен были предложены очень значимые для него плюшки в виде единой валюты и тп. Проиграли по итогу только потребители. И да, добавлю, так как расчёт идёт через международную систему, в которой привязка к евро а не доллару, то конвертация бел рубля в доллар это доп прибыль для банка. Сначала в доллар, потом в лучшем случае в евро и только потом конечную сумму плюс НДС...

Цяпер чытаюць

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас удараў па Тэгеране загінулі зяць і нявестка Алі Хаменеі8

Іран, верагодна, закрыў Армузскі праліў1

Стала вядома, як Трамп кіруе вайсковай аперацыяй супраць Ірана3

Мужчына на сапбордзе, які загінуў у Свіслачы ў цэнтры Мінска, ударыўся галавой аб мост, калі фатаграфаваўся2

«Белавія» паведаміла, што цяпер будзе з рэйсамі ў Дубай і Доху

З'явілася ВІДЭА трапляння іранскага «Шахеда» ў хмарачос у Бахрэйне

Рэзідэнцыя аяталы Хаменеі ляжыць у руінах, што з ім самім — невядома3

Расія пагражае выйсці з перамоў, калі ёй не аддадуць увесь Данбас12

У цэнтры Мінска загінуў мужчына, які катаўся па Свіслачы на сапбордзе3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту8

ЗША распачалі знішчэнне іранскага флоту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць