Эканоміка55

Са снежня ў Беларусі запрацуе «фінансавы маркетплэйс» з акцыямі і аблігацыямі дзяржаўных прадпрыемстваў

Карыстальнікі змогуць адкрываць рахункі для аперацый на фінансавым рынку, а таксама пераводзіць сродкі на гандлёвы рахунак на маркетплэйсе для пакупкі акцый і аблігацый, піша «Эканамічная газета».

Ілюстрацыйны здымак

Старшыня праўлення Беларускай валютна-фондавай біржы Андрэй Аўхіменя, выступаючы на XXI Міжнародным форуме па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях «Банкіт — 2025», распавёў пра запуск новага праекта — нацыянальнага фінансавага маркетплэйса.

Па яго словах, дзякуючы маркетплэйсу прадпрыемствы змогуць прасцей прыцягваць інвестыцыі для развіцця свайго бізнэсу, а грамадзяне — інвеставаць свае сродкі і атрымліваць дадатковы даход.

Назву новай платформы стваральнікі пакуль не раскрываюць. Плануецца, што яна пачне працаваць з 15 снежня. Ужо на старце на ёй будуць размяшчаць акцыі і аблігацыі беларускіх прадпрыемстваў. У будучыні на маркетплэйсе будуць прадстаўлены і прадукты фінансавых арганізацый.

Пытанне цэн на паслугі маркетплэйса яшчэ канчаткова не вырашана, дадаў ён.

«Камісіі будуць, але ці будуць яны ставіцца на нашых грамадзян, мы пакуль не вызначыліся», — сказаў Аўхіменя.

Каментары5

  • Цішка
    21.10.2025
    Беларус, :))))))))))))) Жадаю вам як мага хутчэй інвеставаць усе свае грошы ў тыя смеццевыя каштоўныя паперы. У найлепшым выпадку атрымаеце некалькі капеек дывідэндаў на ўвесь падобны "інвестыцыйны" партфель, калі кіруемы "крэпкими хазяйственниками" эмітэнт не здяфолтыць, альбо не збанкрутуе, альбо ягоны сціплы прыбытак ня будзе накіраваны куды заўгодна апроч выплатаў мінарытарным акцыянерам кшталту вас. Таму раю абіраць папяровую форму. Прынамсі будзе што выкарыстаць у якасці туалетнай паперы. Хоць нейкая карысць.
  • Улад
    21.10.2025
    Чэкі "Маёмасць" з выявай "Пагоні", якія атрымалі усе дарослыя грамадзяне РБ у пачатку 90-х, прымаюць на гэтым маркетплэйсе? :)
  • вечар
    22.10.2025
    Улад, Вы і без маркетплэйса можаце іх інвеставаць у акцыі ледзьве дыхаючага ПМК-123, у якога з маёмасць адзін паламаны экскаватар і бульдозер эс-100. Эфект той жа 🤣

Цяпер чытаюць

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў25

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка паказала, што робіцца на вуліцы Цнянскай14

Мінчук распыліў балончык у бок дзяўчат, што спявалі расійскі хіт «Матушка-зямля»24

Літва не была гатовая да адкрыцця тайваньскага прадстаўніцтва, яно стала памылкай — спікер Сейма3

Іранскія футбалісткі адмовіліся спяваць гімн і вяртацца на радзіму1

Мінчук уклаў дзясяткі тысяч даляраў у сонечныя панэлі, але праз тры гады грошы зніклі14

Хто стаіць за самымі вядомымі малюнкамі Мінска3

Рыжанкоў: Еўрасаюз, дзе ваша рэакцыя на гэтыя гуманітарныя крокі нашага прэзідэнта?38

Былыя палітзняволеныя аб’ядналіся дзеля ўзаемнай падтрымкі ў арганізацыю «Побач»3

Прэм'ер-міністрам Непала павінен стаць былы рэпер. Ён перамог на выбарах пасля пратэстаў пакалення Z1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў25

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага — расіянін з правінцыйных тэатраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць