Культура11

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі

У снежні галерэя Тызенгаўза адзначыць сваё 25-годдзе. У яе ёсць сэрца. І хвост. Нават два.

Атмасферу тут ствараюць не толькі карціны, але і верныя пухнатыя жыхары галерэі — каты Чарнушка і Лаўрык, піша «Гродзенская праўда».

Яны — сапраўдныя гаспадары прасторы, заўсёды ўважлівыя і насцярожаныя, як сапраўдныя вартаўнікі гэтага асаблівага месца, сочаць за кожным, хто пераходзіць парог. Немагчыма ўявіць галерэю Тызенгаўза без катоў. Яны тут не проста жывуць — яны частка гісторыі. Можна сказаць, неафіцыйны сімвал галерэі.

— Самая першая кошка прыйшла да нас у першыя дні працы. Яе звалі Анфіса, — успамінае галерыстка Вольга Бабінская. — Такая ўпэўненая гарадская кошка, незалежная і спакойная, заявілася, нібыта да сябе дадому. Мы яе пакармілі, спрабавалі мякка паказаць на дзверы, маўляў, ідзі ўжо, да пабачэння. Але яна вырашыла, што наша галерэя — гэта цяпер яе дом. І так пражыла з намі 13 гадоў, хоць ужо была дарослай асобай на момант знаёмства.

Калі Анфісы не стала ў 2013 годзе, здавалася, што наш шлях далей будзе без жывёл. Другога такога ката ўжо не сустрэць. Але, відаць, яны там дзесьці паміж сабой размаўляюць па сваім «каціным радыё», і да нас увесь час прыходзяць новыя. Мы стараемся ўсіх прыстроіць, калі ёсць магчымасць. Але і самі ўжо не можам без іх абыходзіцца. Пасля Анфісы мы год пражылі без «кацінай апекі», і ў нас проста разгуляліся мышы.

Сёння ў галерэі жывуць два каты — Лаўрык і Чарнушка.

Лаўрык — малады, энергічны. За год так падрос, што ўжо стаў сапраўдным Лаўрэнціем, — усміхаецца дырэктарка, расказваючы пра сваіх улюбёнцаў.

— Чарнушка — спакойная, мудрая кошка, якая проста есць і спіць, а часам, пад настрой, водзіць людзей па экспазіцыі.

Каментары1

  • Žvir
    13.12.2025
    Niejkaja ablezłaja halereja, kaniečnie, tam mohuć i myšy zavieścisia...

Цяпер чытаюць

ГрамадстваАбнаўляецца!6060

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

На памежных пераходах адключылі камеры9

Уіткаф сустрэнецца з Зяленскім для чарговага раўнду перамоваў па вайне ва Украіне1

Гродзенскі драмтэатр узначаліла рэжысёрка са Смаленска11

На Кастрычніцкай плошчы 25‑гадовы хлопец на BMW вырашыў праехаць на чырвонае — пяць пашкоджаных аўто

Італія, Балгарыя і Мальта падтрымалі Бельгію ў патрабаванні шукаць альтэрнатыву «рэпарацыйнаму крэдыту» Украіне за кошт расійскіх актываў7

Два сімпатычныя чорныя каты ахоўваюць карціны ў гродзенскай галерэі1

Яшчэ ў адным райцэнтры закрываюць раддом — парадзіх з Каменца будуць накіроўваць у буйнейшыя гарады1

Ёсць стол, канфоркі, ванна і ўнітаз — што яшчэ трэба для шчасця за 280 даляраў? Жарт, які стаў рэальнасцю ў Мінску6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні60

ГрамадстваАбнаўляецца!60

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць