Дэпартаваныя ва Украіну палітвязні правядуць там яшчэ некалькі дзён
«Людзі знаходзяцца ў бяспецы, маюць цяпло, святло і сувязь», — адзначыла кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна.

13 снежня былі вызваленыя і дэпартаваныя ва Украіну 109 палітвязняў з Беларусі.
14 снежня кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна і прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета ў пытаннях бяспекі і абароны Вадзім Кабанчук сустрэліся з украінскімі прадстаўнікамі, а таксама з некаторымі вызваленымі палітвязнямі. Паведамляецца, што палітвязням створаны камфортныя ўмовы знаходжання і аказваецца неабходная медычная і псіхалагічная дапамога.
«Людзі знаходзяцца ў бяспецы, маюць цяпло, святло і сувязь», — адзначыла Шаціліна.
«Усе атрымліваюць неабходную дапамогу. Гэта дае людзям час спакойна перадыхнуць і сабрацца з думкамі. Цягам некалькі дзён усе вызваленыя праходзяць стандартныя ўкраінскія працэдуры. Пасля гэтага будзе арганізаваны неабходны транспарт для іх перамяшчэння на тэрыторыю Еўрапейскага саюза. Офіс Ціханоўскай каардынуе працу з Польшчай, Літвой і еўрапейскімі партнёрамі».
Каментары