Культура22

У Мінску прэзентавалі пераклад «Майстра і Маргарыты» на беларускую мову

У суботу ў кінатэатры «Піянер» адбылася прэзентацыя новага беларускага перакладу рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта». Перакладчык кнігі — Павел Касцюкевіч, піша reform.news.

Падчас прэзентацыі паказалі фільм «Максім Гарэцкі» студыі Уладзіміра Бокуна.

Арганізатары патлумачылі выбар стужкі тым, што Гарэцкі, па-першае, быў перакладчыкам рускай савецкай літаратуры. А па-другое, дакументалісты, ствараючы вобраз празаіка і перакладчыка, яскрава перадалі атмасферу грамадскага жыцця савецкіх гарадоў 20-30‑х гадоў, часу дзеяння рамана «Майстар і Маргарыта».

Павел Касцюкевіч, фота: сацсеткі

Выданне перакладу арганізавала «Акадэмкніга», «Майстра і Маргарыту» па-беларуску цяпер можна набыць у гэтай кнігарні.

Каментары2

  • Pir wo wriemia czumy
    15.12.2025
    Udalo sie
  • жэўжык
    15.12.2025
    Гэтым выдаўцам стары пераклад чамусьці быў не да спадобы?

    Майстар i Маргарыта
    Булгакаў Міхаіл
    Месца выхаду: Мінск
    Дата выхаду: 1994
    Перакладчык: Жук Алесь
    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памеры: 365 с.
    ISBN: 5-340-00971-8

    Тым часам ёсьць шмат іншай замежнай літаратуры, якая дагэтуль не перакладзена на беларускую мову.

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік14

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць