Свет55

Расія засталася фактычна без спадарожнікавай сістэмы, якая адсочвала запускі ядзерных ракет

Як паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Інстытута ААН па даследаванні праблем раззбраення Павел Подзвіг, два з трох спадарожнікаў праекта «Тундра», прызначаных для выяўлення пускаў балістычных ракет, сапсаваліся. Гэтыя высновы зробленыя на падставе назіранняў за аб’ектамі на арбіце, піша The Moscow Times.

Пуск ракеты «Саюз-2.1 б» са спадарожнікам ЕКС-3 «Тундра» з касмадрома Плясецк у Архангельскай вобласці. Фота: nasaspaceflight.com

Групоўка, якую Расія пачала ствараць у 2015 годзе як замену савецкай сістэме «Ака», амаль адначасова страціла два апараты: «Космас-2541», запушчаны ў верасні 2019 года, і «Космас-2563», выведзены на арбіту ў лістападзе 2022-га. Першы апошні раз карэктаваў арбіту ў сакавіку, другі — у ліпені. Гэта, паводле эксперта, можа сведчыць пра сур’ёзныя тэхнічныя праблемы.

Адзіным спадарожнікам сістэмы, які пакуль не паказвае відавочных прыкмет няспраўнасці, застаецца «Космас-2552». Ён павінен быў правесці карэкцыю арбіты ў лістападзе 2025 года, але такі манеўр пакуль не зафіксаваны. Тым не менш, як адзначае Подзвіг, рабіць канчатковыя высновы пра яго тэхнічны стан пакуль рана.

Эксперт у галіне касманаўтыкі Анатоль Зак мяркуе, што Расіі не ўдаецца аднавіць сістэму ранняга папярэджання аб ракетным нападзе, створаную яшчэ ў часы СССР. Найбольш верагоднымі прычынамі гэтага ён называе міжнародныя санкцыі і фінансавыя праблемы касмічнай галіны, якая не ў стане вырабляць патрэбную колькасць новых спадарожнікаў.

У 2024 годзе Расія зрабіла ўсяго 17 касмічных запускаў — гэта мінімальны паказчык з пачатку 1960‑х гадоў. У параўнанні з 2013 годам колькасць пускаў скарацілася амаль удвая. У выніку краіна апусцілася з першага месца на трэцяе па колькасці запускаў, саступіўшы ЗША і Кітаю. Са звестак папулярызатара касманаўтыкі Віталя Ягорава, у 2025 годзе Расію па гэтым паказчыку ўпершыню дагнала Новая Зеландыя — таксама з 17 пускамі. Ад Кітая, які правёў 90 запускаў, Расія адстала ў пяць разоў, а ад ЗША — больш чым у дзесяць.

Напрыканцы 2023 года тагачасны кіраўнік «Раскосмаса» Юрый Барысаў заяўляў пра планы вырабляць і запускаць да 250 спадарожнікаў на год. Яго пераемнік Дзмітрый Баканаў летам 2025 года паабяцаў вывесці на арбіту больш за тысячу апаратаў да 2030 года.

Аднак, на думку навуковага кіраўніка Інстытута касмічнай палітыкі Івана Маісеева, у рэальнасці ў Расіі амаль няма шанцаў дагнаць лідараў. На 2025 год у яе на арбіце знаходзілася 307 спадарожнікаў — у некалькі разоў менш, чым у Кітая, і ў дзясяткі разоў менш, чым у ЗША.

Такое адставанне, падкрэслівае эксперт, немагчыма ліквідаваць без шырокай міжнароднай кааперацыі. Пры гэтым спробы наладзіць супрацоўніцтва з Кітаем не прыносяць плёну: Пекін аддае перавагу развіваць уласныя праграмы самастойна. На думку Маісеева, без змен у геапалітычнай сітуацыі і ўмоў ізаляцыі перспектывы развіцця расійскай касманаўтыкі застаюцца вельмі абмежаванымі.

Каментары5

  • деградация
    29.12.2025
    Так и с арматой, так и с су-57 5 поколения и с гражданской авиацией, из этой же оперы посейдоны, буревестники, орешники и остальные запорожцы русских.
    Называется это - деградацией!
  • Проста жыхар
    29.12.2025
    Ну хоць нешта добрае зрабіў у свой час Ілан Маск — забіў маскальскую касмічную праграму сваімі таннымі шматразовымі ракетамі.
  • перамога
    29.12.2025
    Ну я ведь должен верить икспердному мнению украинца (Подвиг) )) У них каждый день то перамога, то Россия уже всЁ...

Цяпер чытаюць

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ14

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую9

На адной са станцый мінскага метро затапіла падземны пераход ВІДЭА

Амерыканскаму яноту-нелегалу выдалі беларускі пашпарт6

Праблемы з тралейбусамі ў Мінску працягваюцца5

Аляксандр Фядута расказаў пра рэакцыю Лукашэнкі на кнігу пра сябе4

Навальнага атруцілі ў калоніі рэчывам эпібатыдзін — яд эквадорскай жабы. Гэта змаглі выявіць, дзякуючы біяматэрыялам, вывезеным сям'ёю30

Зяленскі: Ва Украіне пасля расійскіх удараў не засталося ніводнай цалкам ацалелай электрастанцыі1

«Наперадзе — доўгі шлях». Гарналыжніца Ліндсі Вон перанесла тры аперацыі пасля падзення на Алімпіядзе, ёй трэба яшчэ мінімум дзве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ14

Вось як выглядае з космасу асвятленне Мінска ў параўнанні з суседнімі сталіцамі ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць