Грамадства33

Расказваем, як могуць знаходзіць данаты пры перасячэнні мяжы і як абараніцца

У апошнія месяцы стала вядома пра як мінімум дзесяць справаў, калі людзі вярталіся з-за мяжы і іх арыштоўвалі за данаты. Сярод нядаўніх — выпадак грамадзяніна Чэхіі Віталя Дзямідчыка, які прыехаў да хворай маці.

Калаж «Нашай Нівы»

Данаты ці спробы данатаў з беларускіх картак

Вядомыя выпадкі, калі людзей затрымлівалі за тое, што яны данацілі ці спрабавалі данаціць з беларускіх картак наўпрост. Гэты шлях сілавікам вылічыць прасцей за ўсё.

Банкаўскія праграмы і крыптагаманцы

Беларускія сілавікі карыстаюцца расійскай праграмай «Мабільны крыміналіст». Яна дазваляе аўтаматычна прасканіраваць і прааналізаваць банкаўскія праграмы — і нават замежных банкаў.

Праграма выцягвае з баз банка ўсю гісторыю плацяжоў: дакладны час, суму, валюту, нумар рахунку/карты атрымальніка, а таксама прызначэнне плацяжу (каментар). Па гэтых палях можна выявіць словы кшталту «данат», «дапамога», «ахвяраванне», «збор» або назвы фондаў і ініцыятыў.

І нават калі сама банкаўская праграма з тэлефона выдаленая, схаваная або дадаткова запароленая, у сістэмных базах апавяшчэнняў (Notification Center на iOS або Notification Listener на Android) часта захоўваюцца тэксты ўсіх push-паведамленняў пра паспяховае спісанне сродкаў з указаннем сумы і сэрвісу/атрымальніка.

Таксама расійская распрацоўка можа шукаць выдаленыя радкі ў базах даных (.wal,.journal) банкаўскіх праграм. То-бок нават калі даныя былі выдаленыя (напрыклад, вы знішчылі картку ці данацілі з аднаразовай), ёсць імавернасць, што іх узновяць.

«Мабільны крыміналіст» можа гэтак жа аналізаваць акаўнты на крыптабіржах і ў мабільных крыптакашальках. Схема дакладна такая ж, як і з банкаўскімі праграмамі.

А калі на самім тэлефоне гісторыя была ачышчана, але захаваліся аўтарызацыйныя токены або паролі, інструмент можа падлучыцца наўпрост да сервераў або вэб-версій некаторых сэрвісаў і крыптабірж (напрыклад, Binance) і спампаваць поўную гісторыю транзакцый.

Можна загрузіць у праграму гатовы спіс банкаўскіх рахункаў, нумароў карт або крыптаадрасоў (напрыклад, афіцыйныя рэквізіты фондаў падтрымкі, краўдфандынгаў ці арганізацый). Праграма аўтаматычна праскануе ўсе фінансавыя праграмы на прыладзе і пазначыць супадзенні.

Гэта дазваляе меркаваць, што сілавікі карыстаюцца такой магчымасцю ў тым ліку і для пошуку данатаў з замежных картаў для людзей, якія жывуць за мяжой. Выгрузка інфармацыі займае хвіліны.

Звычайна людзей за крыптаданаты затрымліваюць не імгненна — каб супаставіць крыптакашалёк з арганізацыяй, патрабуецца дадатковы час, а збораў вельмі шмат, у несці іх у стоп ліст нерэальна. Але супаставіць у выніку магчыма, бо звычайна кашалькі ў тых, хто збірае сродкі, не мяняюцца.

Але ёсць і яшчэ адзін спосаб. Вядомы выпадак, калі звесткі пра данаты шасці грамадзянаў Расіі на падтрымку Украіны сілавікам перадала буйная біржа Binance. У выніку грамадзяніна Расіі Юрыя Беленькага, які з 2015 года пастаянна жыў у Балгарыі, асудзілі на вялікі тэрмін.

У файле, які Binance даў расійскаму Следчаму камітэту, была падрабязная гісторыя акаўнта ад моманту рэгістрацыі — у тым ліку і поўная гісторыя ягоных транзакцый. Сам ён пра гэта нічога не ведаў.

Размовы з іншымі

У адным з вядомых нам выпадкаў тэлефон чалавека быў цалкам чысты.

Але размову пра данат знайшлі ў камп'ютары, на якім быў усталяваны тэлеграм.

Магчыма, і ў гэтым выпадку сілавікам дапамог «Мабільны крыміналіст». Ён можа сканаваць размовы па ключавых словах, знаходзіць данаты па скрыншотах, распазнаваць голас і шукаць нумары рахункаў і крыптакашалькоў у перапісцы.

Калі дыялог ці асобныя паведамленні пра данаты былі выдаленыя, праграма спрабуе здабыць іх з неразмеркаванай памяці і баз SQLite, пакуль яны не былі перазапісаныя іншай інфармацыяй.

Імэйлы

Калі вы данаціце, то звычайна на электронную скрыню, якую вы прывязалі да плацяжу, прыходзіць паведамленне пра паспяховы данат ці ліст з падзякай. У сілавікоў ёсць метады, як прааналізаваць такую інфармацыю — такое паведамленне дакладна можа стаць доказам у судзе.

Як абараніцца?

«Праз мяжу трэба ехаць з кнопкавым тэлефонам. Сфатаграфавацца з блізкімі можна на іх тэлефоны, і яны потым дашлюць здымкі. Пару тыдняў можна абысціся без прасунутага тэлефона. Ці варта рызыкаваць?

Або са старым смартфонам, у якім дзесятак патрэбных нумароў і ніякіх месенджараў», — прапануе суразмоўца, які пацярпеў за данаты.

Прадстаўнікі ініцыятывы «Кібербабёр» кажуць, што немагчыма цалкам абараніць сябе ад пераследу за данаты, проста сцёршы тэлефон або выбраўшы «правільную» прыладу.

«У выпадку данатаў сама прылада не заўсёды з'яўляецца галоўнай рызыкай. Вычысціць даныя з тэлефона, як правіла, можна — і нават трэба, — але выдаліць інфармацыю пра данаты не заўсёды так проста. А калі даныя аб плацяжах есць у беларускага банку, вы мала што можаце зрабіць.

Калі гаворка ідзе пра данаты, то першыя пытанні, якія трэба задаць сабе перад паездкай, не пра мадэль тэлефона. Якой карткай вы карысталіся для данатаў і якім чынам? Ці ажыццяўляліся якія-небудзь плацяжы з беларускай карткі? Ці магла дабрачынная арганізацыя, на якую вы пералічылі грошы, стаць ахвярай уцечкі даных?

Падчас агляду на мяжы галоўная пагроза можа заключацца не ў наяўнасці ў сілавікоў адмысловага праграмнага забеспячэння, а ў звычайным чалавечым фактары — калі вас папросяць разблакіраваць тэлефон і знайсці і паказаць патрэбную інфармацыю, ніхто не можа гарантаваць, хто і што будзе з ёй рабіць у канкрэтнай сітуацыі».

Прадстаўнікі «Кібербабра» кажуць, што цяжэй за ўсё атрымаць даныя з сучасных прыладаў з актуальнымі абнаўленнямі бяспекі. Гэта апошнія мадэлі iPhone на свежай iOS і Google Pixel. Уразлівей старыя мадэлі, якія больш не атрымліваюць абнаўленняў, бюджэтныя Android-смартфоны. Але гарантаваць, што пэўную мадэль нельга ўзламаць, немагчыма.

«Ні Cellebrite, ні «Мабільны крыміналіст», не могуць падняць выдаленыя даныя, калі выдаленне было зроблена загадзя, а не за гадзіну да праверкі. Таму мы рэкамендуем загадзя і старанна чысціць свае прылады або браць «чыстыя» для перасячэння мяжы», — кажуць прадстаўнікі «Кібербабра».

Вось чэкліст для праверкі, які яны прапануюць:

• банкаўскія праграмы і паведамленні — гісторыя аперацый, SMS і push-паведамленні аб спісаннях, лісты з чэкамі на пошце, скрыншоты пераводаў у галерэі;

• крыптакашалькі, калі данаты праз іх — праграмы, seed-фразы ў нататках або на фота;

• падпіскі і перапіскі — каналы фондаў, чаты з валанцёрамі і валанцёркамі, паведамленні з падзякамі за данаты і лісты ад ініцыятываў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары3

  • Только кнопочный телефон
    17.10.2026
    Риски того не стоят
  • Не патрыёт
    17.10.2026
    Беларуся незалежная затое ж. Любіце Беларусю, хлопы!
  • Антропоид
    17.10.2026
    У меня вопрос к умниками: вы уверены, что когда вы достанет на границе кнопочный телефон, вас не поведут под руки засовывать в дверной проём пальцы и выпытывать и за донаты и за подписки и за всё что хочешь? Вы этих палачей за идиотов держите? Единственная гарантия безопасности - никуда не ездить! Не играйте с судьбой! Если вас кинут гнить за решётку, то у ваших детей и родителей здоровья от этого не прибавится.

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі2

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх18

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

ЗША могуць прымяніць супраць Ірана «маці ўсіх бомбаў»3

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!5

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць