Свет22

Яхты Кім Чэн Ына патрапілі на спадарожнікавыя здымкі. Як выглядае раскоша кіруючага клана Паўночнай Карэі

80‑метровае судна з 50‑метровым басейнам цяжка не заўважыць нават з космасу. 

Крыніца: Vantor / BBC

Каля рэзідэнцыі паўночнакарэйскага лідара спадарожнікі зафіксавалі чатыры вялікія яхты. На самай буйной ёсць басейн і водныя горкі.

BBC прааналізавала спадарожнікавыя здымкі, зробленыя з ліпеня да сярэдзіны кастрычніка, і прасачыла за перамяшчэннямі гэтай яхты каля паўночнакарэйскага порта Вонсан.

Пасля некалькіх месяцаў тэхнічнага абслугоўвання яхта выйшла з дока і перамясцілася да паўвострава Кальма. Побач знаходзіцца комплекс віл, якімі карыстаюцца Кім Чэн Ын і яго сям’я.

Там жа неаднаразова заўважалі яшчэ тры судны даўжынёй каля 50, 55 і 60 метраў. Афіцыйна Пхеньян не раскрывае іх уладальнікаў. Але былыя чыноўнікі і эксперты, апытаныя BBC, лічаць амаль немагчымым, каб такімі яхтамі свабодна карыстаўся нехта без сувязяў з кіраўніцтвам краіны.

Самі здымкі не даказваюць, што на борце быў Кім. Аднак перамяшчэнні суднаў супадалі з перыядамі, калі ён знікаў з публічнай прасторы. Дзяржаўныя медыя амаль не расказваюць пра адпачынак кіраўніка краіны — такія паездкі звычайна падаюць як працоўныя візіты.

Кошт заўважаных яхт невядомы. Аналагічныя судны могуць каштаваць дзясяткі мільёнаў даляраў, а некаторыя — больш за 100 мільёнаў.

Як адпачываюць у КНДР

Побач з закрытым светам рэзідэнцый працуе курорт «Вонсан-Кальма», адкрыты ў ліпені 2025 года. Яго гатэлі, рэстараны, аквапаркі і спартыўныя аб’екты разлічаныя на 20 тысяч наведнікаў. Адпачываць там могуць і грамадзяне КНДР. Паводле паўднёвакарэйскіх медыя, некаторым прапаноўвалі чатыры ночы прыкладна за 100 даляраў — вялікую суму для большасці насельніцтва.

Пры гэтым у Паўночнай Карэі ёсць і свой сярэдні клас. За апошнія дзесяцігоддзі гандаль і прыватная ініцыятыва стварылі пласт людзей, чый дабрабыт залежыць ад прадпрымальніцтва. Яго заможную частку называюць дончу — «гаспадары грошай». Яны займаюцца пастаўкамі тавараў, перавозкамі, крэдытаваннем, забяспечваюць сыравінай дзяржаўныя прадпрыемствы і дзеляць з імі прыбытак. Гэты пласт вырас з рынкаў, якія дапамагалі людзям выжываць пасля голаду 1990-х.

Для такіх сем’яў прыкметамі дастатку сталі лепшыя кватэры, мабільныя тэлефоны і пральныя машыны. Але багацце не гарантуе палітычнай абароны: прадпрымальнікі залежаць ад чыноўнікаў, плацяць хабар і рызыкуюць страціць маёмасць падчас кампаній супраць прыватнага бізнэсу. Пасля пачатку пандэміі ўлады рэзка ўзмацнілі кантроль над рынкамі.

І нават тым, хто мае грошы, цяжка вырвацца на адпачынак. Паводле суразмоўцаў BBC, работнікі фармальна маюць права на 14 дзён штогадовага адпачынку, але на практыцы працяглы перапынак — рэдкасць. Для паездкі за межы свайго горада ці рэгіёна патрэбны афіцыйны дазвол. Таму магчымасць проста сабраць рэчы і паехаць да мора застаецца прывілеяй.

Паводле ацэнкі ААН, якую прыводзіць BBC, і сёння каля 40% насельніцтва КНДР недаядаюць.

Каментары2

  • Коля
    18.10.2026
    папа тоже такую хотел бы, когда выход к морю появится
  • %
    18.10.2026
    Ну чорт ведае, але са здымкаў нейкія баржы нагадвае, але не яхты.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Пяты дзень маўчыць канал Z-ваенкара Раманава, які расказаў пра колькасць аўтобусаў з Алешак у Расію і Украіну4

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі1

Беларускія ўлады адмовіліся выдаць Літве Кандротаса-Цэлафанаса, які ад суда на радзіме ўцёк у Беларусь6

У Італіі штучны інтэлект адшукаў скрадзеную карціну, на якой злодзеі старанна замалявалі німб і ягня. Зараз алгарытм пачне паляванне на нарабаваныя расіянамі скарбы Украіны

Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў1

У Сербіі затрымалі дзевяць паліцэйскіх за гвалт над пратэстоўцамі4

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава30

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну93

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць