фотаблог Юліі Дарашкевіч2626

Налёт спэцназа на магілёўскую апазыцыю

У прыватны сэктар, дзе сабраліся два дзясяткі моладзевых актывістаў Магілёва, уварваўся спэцназ. Моладзь сядзела ў альтанцы на вуліцы і мірна гутарыла, як нехта гучна крыкнуў: «Спэцназ!»

У прыватны сэктар, дзе сабраліся два дзясяткі моладзевых актывістаў Магілёва, уварваўся спэцназ.

Моладзь сядзела ў альтанцы на вуліцы і мірна гутарыла, як нехта гучна крыкнуў: «Спэцназ!» Усе імгненна кінуліся ў хату, дзе месьцяцца мясцовыя недзяржаўныя арганізацыі. Але праз колькі сэкундаў байцы спэцназу ўжо былі там. «Каб мы ня клалі нікога на падлогу! Тварам уніз! Сталі хутка ў ланцуг! Рукі на плечы адзін аднаму!» - скамандваў нехта ў міліцэйскай форме. Што мяне асабіста зьдзівіла, усе безапэляцыйна падпарадкаваліся. Так, ланцужком, усіх вывелі праз двор у міліцэйскі аўтобус.

Ужо там на нясьмелыя пытаньні «за што?» той жа міліцыянт адказаў: «Суседзі затэлефанавалі па 02, сказалі, што вы траціл скрынямі носіце». Прадставіцца міліцыянты адмовіліся, бо «не паложана». Тым жа яны аргумэнтавалі тое, што фатаграфаваць мне нельга.

У пастарунку ўсіх перапісалі і выпусцілі. Чамусьці ні ў каго з затрыманых не даглядалі рэчы — ні ў адзін заплечнік не залезьлі. Той самы траціл нават не шукалі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

Новы трэнд: людзі гатуюць марозіва на вуліцы ў снезе1

У Іране ўзламалі спадарожнікавае вяшчанне дзяржаўных тэлеканалаў — Рэза Пехлеві заклікаў зрынуць рэжым аятол ВІДЭА2

У Рызе выявілі групу расейскіх інфарматараў з ліку грамадзян Латвіі, два з іх паспелі з'ехаць у Беларусь3

Трамп заявіў, што больш не абавязаны думаць пра мір, бо яму не ўручылі Нобелеўскую прэмію міру23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША85

Асудзілі 33‑гадовую бухгалтарку з Брэста — імаверна, па справе Гаюна

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці ДТЗ у Грозным: загінуў кіроўца аўто, у які ўехаў картэж Адама Кадырава8

ДТЗ на МКАД: таксоўка ўрэзалася ў дарожную тэхніку, пацярпелі двое дзяцей

Якія гістарычныя аб’екты ў Мінску адрэстаўруюць у наступныя гады1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу17

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць