У расійскай Уфе невядомы з нажом напаў у інтэрнаце на студэнтаў, параненыя шэсць чалавек
Узброены нажом мужчына ўварваўся ў інтэрнат медыцынскага ўніверсітэта ва Уфе (Башкартастан) і напаў на студэнтаў.
У выніку ўзброенага нападу пацярпелі шэсць чалавек.
Паводле інфармацыі «Базы», сярод шпіталізаваных — студэнты і адзін паліцэйскі. Нападнік быў узброены нажом, яго затрымалі.
Паведамляецца таксама, што гэта інтэрнат для замежных студэнтаў.
Каментары