Свет

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

У сталіцы Грэнландыі Нууку ўпершыню ў найноўшай гісторыі вострава адкрыліся консульствы Францыі і Канады. Цырымоніі адкрыцця адразу двух дыпламатычных прадстаўніцтваў адбыліся ў пятніцу, 6 лютага.

У сталіцы Грэнландыі Нууку. Фота: Lokman Vural Elibol/Anadolu via Getty Images

На цырымоніі адкрыцця канадскага консульства прысутнічалі міністр замежных спраў краіны Аніта Ананд і Мэры Сайман, якая займае пасаду генерал-губернатара Канады, паведамляе Deutsche Welle.

Сайман заявіла, што адкрыццё канадскага прадстаўніцтва ў Нууку не толькі ўмацоўвае дыпламатычныя сувязі, але і «пацвярджае павагу Канады да народа Грэнландыі, павагу да вашай дэмакратыі, вашага суверэнітэту і вашага права фарміраваць уласную будучыню».

У сваю чаргу Жан-Наэль Пуар’е, які стаў консулам Францыі на востраве, заявіў, што «калі ўзнікае крызіс, мы арганізоўваемся, каб быць на месцы падзей». Ён таксама адзначыў, што ставіць перад сабой задачу «зразумець пазіцыю грэнландцаў», а Францыя будзе гатовая падтрымаць мясцовых жыхароў, «калі яны і дацкі бок гэтага пажадаюць». Пры гэтым у французскага консульства пакуль няма пастаяннага адраса на востраве.

Францыя прызнае: адкрыццё консульства ў Грэнландыі — палітычны сігнал

Адкрыццё консульстваў Францыі і Канады ў Грэнландыі адбываецца на фоне ранейшых заяў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа пра жаданне ўключыць паўночны востраў у склад Злучаных Штатаў.

Раней міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро падкрэсліў, што адкрыццё консульства на востраве з’яўляецца «палітычным сігналам, звязаным з жаданнем узмацніць прысутнасць Францыі ў Грэнландыі». Пра гэта стала вядома яшчэ летам 2025 года, калі французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон наведаў востраў на фоне палітычнай напружанасці.

Канада ж заяўляла пра намер адкрыць консульства ў Грэнландыі яшчэ ў 2024 годзе — да вяртання Трампа на пасаду прэзідэнта. У Атаве такія планы тлумачылі імкненнем да таго, каб кіраванне Арктыкай ажыццяўлялася «арктычнымі дзяржавамі ў партнёрстве з карэннымі народамі».

Трамп адклікаў свае патрабаванні наконт Грэнландыі

Дональд Трамп неаднаразова заяўляў, што Грэнландыя «так ці інакш» павінна перайсці пад кантроль ЗША, паколькі гэта выспа адыгрывае ключавую ролю ў забеспячэнні бяспекі Арктычнага рэгіёна, а таксама з пункту гледжання нацыянальных інтарэсаў бяспекі Злучаных Штатаў.

Дацкія і іншыя еўрапейскія чыноўнікі ў адказ нагадвалі, што Грэнландыя, якая з’яўляецца аўтаномнай тэрыторыяй Даніі, ужо абароненая нормамі калектыўнай абароны НАТА. Акрамя таго, амерыканская вайсковая прысутнасць на востраве забяспечаная пагадненнем 1951 года.

У студзені Трамп пагражаў увесці мыты супраць краін, якія накіравалі вайскоўцаў у Грэнландыю ў межах місіі Arctic Endurance («Арктычная трываласць»), — Германіі, Даніі, Нарвегіі, Швецыі, Францыі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў і Фінляндыі. Аднак неўзабаве прэзідэнт ЗША адмовіўся ад эскалацыі канфлікту: ён заявіў, што падчас сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ быў знойдзены кампраміс. Падрабязнасцяў дамоўленасцяў удзельнікі абмеркавання не агучылі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

Уіткаф і Кушнер да Ісламабада не даехалі. Трамп растлумачыў чаму3

Навапалачанін завербаваўся ў расійскае войска і паехаў ваяваць. Цяпер яго шукае дачка6

Дэпутатка расказала, хто і дзе есць сыр з чарнобыльскіх рэгіёнаў7

У В'етнаме знайшлі пячору з вадаспадам вышынёй 350 метраў

«Яўным хуліганам на дарозе не месца!» Кубракоў апалчыўся на матацыклістаў2

Бяляцкі: Санкцыі здымаць не пара, пакуль ідзе вайна і працягваюцца рэпрэсіі36

Беларусь на майскія святы стала для расіян даражэйшай за Турцыю10

«Не саромейцеся паказваць актыўных партыйцаў». Галоўны ідэолаг Лукашэнкі заклікаў моладзь «Белай Русі» быць смялейшымі ў сацсетках7

Ірландзец, да якога малая Ціханоўская ездзіла ў 1990-я: «Калі б нехта сказаў, што адное з гэтых дзяцей стане палітыкам, я б паказаў на Свету»23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць