Грамадства1010

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі

Грузінскія ўлады абяцалі не дэпартаваць беларускіх грамадзян назад у Беларусь, паведаміла Святлана Ціханоўская падчас слуханняў у Варшаве 7 лютага ў Каардынацыйнай радзе. Але гэта бадай і ўсё, чаго на гэтым кірунку беларускім дэмакратычным сілам удалося дабіцца, піша «Позірк».

Святлана Ціханоўская. Фота: Chris J Ratcliffe Bloomberg via Getty Images

Дэлегатка Каардынацыйнай рады Марына Зялёная, якая жыве ў Грузіі, адзначыла, што за апошні час было пададзена як мінімум 86 заяў на атрыманне міжнароднай абароны, але ніводная з іх не атрымала станоўчага адказу. Некаторыя справы ўжо разглядаюцца ў судах па правах чалавека. Зялёная цікавілася, што робіцца Офісам Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам для беларусаў у Грузіі, асабліва тых, у каго скончыўся тэрмін дзеяння пашпарта.

Ціханоўская адказала, што раней, калі ўлады ў Грузіі былі іншымі, адносіны складваліся добра, абмяркоўваліся пытанні дапамогі беларусам і наладжвалася супрацоўніцтва. З цяперашнім урадам адносіны «практычна адсутнічаюць»: запыты і просьбы не разглядаюцца, міжнародных сустрэч не адбываецца. Па словах дэмакратычнай лідаркі, сітуацыя для беларусаў у Грузіі складаная, і краіна стала «болем беларускіх дэмакратычных сіл на міжнароднай арэне».

Адзінае, што ўдалося атрымаць ад цяперашняга грузінскага ўрада, — гэта ўскоснае абяцанне, што беларусаў не будуць дэпартаваць назад у Беларусь. Аднак механізмаў для абнаўлення пратэрмінаванага беларускага пашпарта ў Грузіі няма, таксама ўлады не даюць прытулку беларускім грамадзянам. У экстранных сітуацыях можна, аднак, спрабаваць эвакуяваць людзей дзякуючы дапамозе праваабаронцаў і фондаў салідарнасці.

Ціханоўская рэкамендуе тым, у каго яшчэ дзейнічае пашпарт, разгледзець магчымасць пераезду ў іншыя краіны, хоць бы нават у Арменію, дзе сітуацыя з камунікацыяй з урадам цяпер лепшая.

Грузія дзякуючы безвізаваму рэжыму і спрыяльным умовам знаходжання была адной з асноўных краін, куды пасля рэпрэсій у Беларусі эмігравалі людзі, якія ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Цяпер беларусы могуць знаходзіцца ў Грузіі на працягу года без перапынку, пасля чаго, каб «абнуляць» тэрмін знаходжання, неабходна пакінуць краіну на любы перыяд. Вярнуцца назад, аднак, могуць не ўсе, і перш за ўсё ў зоне рызыкі тыя, хто праяўляе публічную палітычную актыўнасць.

Каментары10

  • Хм...
    07.02.2026
    А беларусам в США?
  • Янка
    07.02.2026
    Санта Бэрримор, а каго вы ў тым абвінавачваеце? Ціханоўскую і яе каманду альбо грузінскі ўрад, які скраў выбары і паслядоўна скасуе свабоды грамадзян, еўрапейскую арыентацыю і вядзе краіну ў арбіту Крамля?
  • Барадзед
    07.02.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі15

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінкульт адмовіўся даць найвышэйшы статус цэрквам Палесся са спіса ЮНЕСКА, назваўшы гэта сваім «суверэнным правам»11

У беларускай ВНУ студэнтаў абавязалі насіць зменны абутак

Пітэр Ціль: Захад уратуюць не прыгожыя словы, а цяжкая праца. Галоўны прынцып мае быць «спрацоўвае ці не спрацоўвае»20

У Мінску прарвала трубу — вада б’е да верхніх паверхаў ВІДЭА3

Каля авіябазы ЗША ў Брытаніі затрымалі некалькі чалавек праз выбухоўку, мясцовых жыхароў эвакуявалі5

На аўкцыён выставяць Bentley Елізаветы II1

Марк Цукерберг паказаў свой смартфон — і гэта не iPhone19

Паліцыя і спецслужбы Германіі шукаюць расійскія схованкі са зброяй8

У Мінску на паркінгу згарэлі пяць аўтамабіляў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі15

Намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта стаў цвердалобы Муравейка, а Генштаб узначаліў генерал, які не вучыўся ў Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць