Ежа1313

Святлана Ціханоўская назвала любімую страву дзяцінства

Дэмакратычная лідарка Беларусі завітала на праект «Ператром з Халезіным».

Скрыншот відэа «Ператром з Халезіным»

Мікалай Халезін запытаўся, які ў яе самы любімы смак дзяцінства. Палітык на некалькі секунд завісла.

«Ты зараз паляцела ў Мікашэвічы, дзе нарадзілася?» — спытаўся Халезін. 

«Не, Сінкевічы, — адказала Ціханоўская. — Мікашэвічы, канечне, школа, вучоба. Але лета праводзіла ў Сінкевічах у бабулі і дзядулі. Там усё было цудоўна, бесклапотнае дзяцінства, калі ты бярэш коўдру, стос часопісаў «Піянер», якія ты пачынаеш перачытваць».

«Я зараз скажу страву, якую наўрад ці хто ведае, можа ў нашым рэгіёне ведаюць. Гэта звычайны бульбяны суп на засмажцы, яго называлі разанкі. Яго гатавалі ў печы, самы звычайны суп. Можа ў іншых рэгіёнах яго называлі па-іншаму, у нас называлі разанкі», — расказала Святлана Ціханоўская

Сінкевічы знаходзяцца за 10 км ад Мікашэвічаў па дарозе на Брэст. Скрыншот відэа «Ператром з Халезіным»

Нядаўна, выйшаў на волю 19‑гадовы хлопец Сяргей, які расказаў, што мой сваяк — Сяргей Капліч. «Ён з гэтай вёскі Сінкевічы, ён сваяк. Яго прозвішча Капліч, як у маёй бабулі».

«Шмат страў можна назваць з дзяцінства. Але самая найлепшая разанкі — суп, прыгатаваны рукамі бабулі», — заключыла Святлана Ціханоўская.

Каментары13

  • ЎІЎ
    07.02.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Элла
    07.02.2026
    О, ням ням.
    Пад Давыд-Гарадком кажуць булён. І яшчэ ведаю недзе у ваколіцах Навагрудка ў бок Свіцязі таксама булёнам клічуць.
  • ЎІЎ
    07.02.2026
    Ці Халезін часам не расеец і ці ўвогуле ведае беларускую мову?

    Ці так вас абурыла ўвага, што недарэчна выглядаюць спробы беларусізаваць расейскія назвы. Для вас можа ок, але для людзей, для якіх расейская не родная, тое "Ператром" ну смешна выглядае.

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць