Грамадства11

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей

«Першы час буду пад вялікім кантролем».

Андрэй расказаў сваю гісторыю выданню «Сильные Новости» ў лістападзе. Ён быў у адчаі: яго хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў за тое, што ён кепска глядзеў за дзецьмі. 

Мужчына ездзіць працаваць вахтамі на Далёкі Усход, яго жонка злоўжывае алкаголем, а сярэдні сын трапіў у закрытую спецшколу: з помсты аднакласніку «замініраваў» гандлёвы цэнтр. 

Старэйшаму дзіцяці ўжо споўнілася 18 гадоў, а малодшая дачка ўвесь гэты час знаходзілася ў сацыяльным прытулку.

Але днямі прайшоў суд, дзе абмяркоўвалі пытанні аб пазбаўленні Андрэя і яго жонкі бацькоўскіх правоў. Рашэнне ўсё ж такі вынеслі на карысць мужчыны — ён падзяліўся падрабязнасцямі.

«Адвакатка знайшла нейкую норму ў законе, паводле якой мне не забаронена пакідаць дзяцей на бабулю», — распавёў Андрэй.

Яму сказалі, што «першы час ён будзе пад вялікім кантролем». Ён запэўнівае, што да гэтага гатовы.

Праз 15 дзён, калі рашэнне суда ўступіць у сілу, Андрэй забярэ дачку з прытулку і пераедзе з ёй да сваёй маці. Сястра мужчыны таксама паабяцала дапамагаць. Дзяўчынку давядзецца перавесці ў іншую школу — тую, што ў двух кроках ад дома бабулі, Андрэй ужо дамовіўся пра гэта.

Жонку бацькоўскіх правоў пазбавілі, аднак яна можа бачыцца з дзецьмі. Паводле слоў Андрэя, «яму ўдалося адвадзіць яе таварышаў па алкаголі», і зараз жанчына не п’е, трымаецца. Калі за год у яе не будзе парушэнняў і прагулаў на працы, ёсць шанцы аднавіцца ў правах — Андрэй гатовы з гэтым дапамагаць.

Што тычыцца вахтавых камандзіровак мужчыны, ён хоча паспрабаваць захаваць іх. Для гэтага яму трэба знайсці законную магчымасць перадаваць апеку над дзецьмі на некалькі месяцаў, пакуль працуе. Калі не атрымаецца, давядзецца звольніцца і пашукаць вакансіі дома. Андрэю падабаецца яго праца: кажа, кіраўніцтва актыўна ішло насустрач, пакуль доўжыліся разборы, дасылала неабходныя дакументы.

«Спадзяюся, што знайду выйсце па законе», — сказаў мужчына. 

Каментары1

  • Федзя
    16.02.2026
    Типичный русский мир.

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць