Грамадства11

«Доўгія спіцы ляжаць на дарозе. Могуць і ў шыны прыляцець». Кіроўцы гадаюць, што гэта

Чытачы выдання «Анлайнер» расказалі пра тое, што ў Мінску на дарозе ім сталі сустракацца дзіўныя прадметы: рознай даўжыні, вузкія, як спіцы ці дрот, — ужо вядома, што яны могуць утыкацца ў элементы абароны кузава. Аўтамабілісты гадаюць, што гэта такое, а таксама асцерагаюцца, што такая спіца можа вельмі проста праткнуць кола.

Што за спіцы ў Nissan?

«Я ўбачыў такую спіцу на сваім Nissan N7. Падумаў спачатку, што парог адслойваецца. Пацягнуў — спіца пачала гнуцца. Прыгледзеўся: яна, аказваецца, з абароны тырчала. Ну, я выкалупаў яе», — расказаў «Анлайнеру» чытач.

«Скінуў у чат, аказалася, што яшчэ як мінімум адзін чалавек знаходзіў у сябе такую ж спіцу. Вырашылі, што гэта дакладна нешта з машыны. А потым з’явіўся трэці чалавек, які знайшоў такія спіцы ў горадзе, яны проста валяліся на дарозе».

Відэа зроблена на праспекце Пераможцаў у Мінску. Мяркуючы па ім, там выявілі адразу некалькі спіц рознай даўжыні. Звяртае на сябе ўвагу тралейбусная лінія, якая праходзіць у гэтым месцы.

Пра тралейбусныя праблемы

Ужо не раз пісалася пра тое, што вільготнае надвор’е ў спалучэнні з апрацаванай соллю праезнай часткай стварае неспрыяльныя ўмовы для кантактнай сеткі тралейбусаў — правады, кажучы па-простаму, іскраць і «гараць». Спецыялісты ўжо тлумачылі, што з-за прабою ізаляцыі на спецчастках кантактнай сеткі адбываецца кароткае замыканне. Гэта з’яўляецца вынікам асядання пароў солі з-за багатага пасыпання дарогі антыгалалёдным рэагентам.

«Вядома, напружанне здымаецца адразу ж, і, пакуль сетка замкнёная, ток падавацца не будзе. Гэта не небяспечна, хіба што ў момант успышкі пад іскрамі лепш не апынацца. Іншая справа — абрыў лініі пад напружаннем. І кожнага кіроўцу тралейбуса інструктуюць у гэтым выпадку адразу ж паведамляць у дыспетчарскую аб здарэнні», — расказаў карэспандэнту «Анлайнера» чытач, які даўно працуе ў сферы грамадскага транспарту.

Вось у знаўцаў Nissan, якія знайшлі дзіўныя спіцы на сваіх аўто, і ўзнікла версія: а ці не маглі гэтыя спіцы быць звязаныя з іскрыстымі тралейбуснымі правадамі?

Версія: гэта не спіца, гэта — шчуп

Пацверджанай інфармацыі пра паходжанне так званых спіц, а таксама пра тое, як яны апынуліся на дарозе, пакуль няма. Але ёсць версія, яе прапанаваў усё той жа чытач, які працуе ў сферы грамадскага транспарту.

«З выгляду гэта падобна на шчупы, якія ўсталёўваюцца ў тралейбусах і датыкаюцца пры руху да зямлі — для таго каб электроніка разумела, калі адбываецца ўцечка. Калі ідзе прабой на корпус, то будзе і замыканне з зямлёй — тады прыбор кантролю тока-ўцечкі спрацуе на адключэнне. Такія шчупы забяспечваюць зазямленне», — расказаў суразмоўца.

Ці могуць іскрыстыя правады і шчупы, што ляжаць на дарозе (калі гэта і праўда яны), быць звеннямі адной прычынна-выніковай сувязі? Інакш кажучы, ці можа замыканне прывесці да таго, што такі шчуп адваліцца і застанецца ляжаць на асфальце пасля праезду тралейбуса?

«Наўрад ці, прынамсі на маёй практыцы такога не было, — лічыць наш чытач. — Хутчэй проста адгніваюць — усё з-за таго ж агрэсіўнага асяроддзя, з-за солі на дарогах: яна прагрызае месцы, дзе яны мацуюцца».

Яшчэ версія

Яшчэ адну версію прапанаваў іншы чытач «Анлайнера».

«Гэта металічны падкат, з яго робяць бакавыя шчоткі для падмятальных прычэпаў, якімі ўзбочыны прыбіраюць. Таму спіцы і валяюцца каля краю праезнай часткі», — лічыць ён.

Каментары1

  • Уборщик
    16.02.2026
    Мне кажется, это очевидные вещи, которые знают многие. Это ворс от металлической щетки уборочной машины. Они очень часто лежат на обочинах городских улиц.

Цяпер чытаюць

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Усе навіны →
Усе навіны

Як мабільныя аператары змянілі безлімітныя тарыфы пасля абмежавання хуткасці інтэрнэту3

Пад Слуцкам грузавік урэзаўся ў мікрааўтобус з васьмю пасажырамі і перакуліўся

Прасоўванне Расіі ва Украіне практычна спынілася5

Лукашэнка ляціць у Маскву6

Рэчыва, якім забілі Навальнага, сінтэзаваў цэнтр «Сігнал». Ён жа ўдзельнічаў у атручэнні палітыка ў 2020 годзе2

Партрэты ваенных злачынцаў «СВА» выставілі ў Брэсце24

Першы беларускі маркетплэйс стаў выкарыстоўваць новы графічны знак беларускага рубля6

Штучны інтэлект Claude абваліў акцыі IBM6

Вашынгтон паставіў новую дату завяршэння вайны ва Украіне — Bloomberg8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае19

Якая логіка судоў за Гаюн? Мужчына, якога затрымлівалі па гэтай справе, апісаў убачанае

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць