Надвор'е

Паветра з Заходняй Еўропы прынясе ў Беларусь значнае пацяпленне

Сіноптык Дзмітрый Рабаў паведаміў у эфіры АНТ, што на першым тыдні каляндарнай вясны — з 2 па 8 сакавіка — у Беларусі чакаецца пацяпленне да +13 градусаў. Паводле яго слоў, гэта будзе звязана з паступленнем цёплага паветра з Заходняй Еўропы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Спецыяліст адзначыў, што моцныя маразы адступаюць, і іх змяняюць вясновыя адлігі. З пачатку сакавіка атлантычнае цяпло ўзмоцніцца, снег пачне актыўна раставаць. Пры гэтым значных ападкаў не прагназуецца праз павышаны атмасферны ціск, а таксама не чакаецца рэзкіх марозаў ці арктычных сюрпрызаў. Надвор’е будзе тыпова вясновае — з ваганнямі тэмпературы і ціску.

У панядзелак, 2 сакавіка, чакаюцца дажджы і мокры снег, магчымыя туманы. Тэмпература ноччу будзе ад —3 на ўсходзе да +3 на паўднёвым захадзе, днём — ад +1 на Віцебшчыне да +8 на Берасцейшчыне.

У аўторак, 3 сакавіка, надвор’е палепшыцца дзякуючы антыцыклону: ападкі спыняцца, але захаваюцца туманы. Ноччу будзе ад —3 да +1, днём — ад невялікага мінуса на паўночным усходзе да +5 у цэнтры і на паўднёвым захадзе.

У сярэдзіне тыдня істотных змен не прадбачыцца, аднак туманы могуць узмацніцца. Ноччу на ўсходзе магчыма да —8, на захадзе — да +2. Днём паветра прагрэецца ад 0 на ўсходзе Магілёўшчыны да +9 у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

У чацвер, 5 сакавіка, адчуецца ўплыў вільготнага паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Ноччу будзе ад —2 да +3, днём — ад +3 на Магілёўшчыне да +11 на Брэстчыне.

Да канца тыдня стане яшчэ цяплей дзякуючы антыцыклону з поўдня Еўропы. У большасці раёнаў будзе суха. Ноччу каля нуля, днём — ад +4 на паўночным усходзе да +13 на захадзе краіны.

Аднак у выхадныя надвор’е зноў пагоршыцца: у суботу і нядзелю чакаюцца дажджы, месцамі з мокрым снегам і туманамі. Ноччу тэмпература будзе вагацца ад —5 на ўсходзе да +4 на захадзе, днём — ад +1…+3 на поўначы да +10…+11 на поўдні і захадзе Беларусі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Францыя праціснула рашэнне аб зняцці санкцый з Усманава і Фрыдмана4

«Больш не будзе так, што пакутуе толькі краіна, на якую напалі». Зяленскі адказаў на заклік Трампа спыніць вайну13

У палітзняволенай мастачкі Аксаны Шаляпінай дыягнаставалі анкалагічнае захворванне5

Расійскіх агентаў з тэлеграм-канала «Рыбарь» заўважылі за правядзеннем здымак у Еўропе. Пасля выкрыцця яны ўцяклі3

Трамп заявіў, што працуе над калійнай здзелкай з Беларуссю. Угнаенні маюць быць таннейшыя за канадскія25

ЕС і Канада ствараюць новы альянс з удзелам іншых краін, але без ЗША, Кітая і Расіі1

Былы намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама апынуўся у СІЗА КДБ7

На гэтым тыдні можна схадзіць на бясплатныя экскурсіі па Мінску

Палякі пачалі атрымліваць прапановы працы за 35 еўра за гадзіну. Так іх могуць вербаваць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак27

У Мінску масажыст Андрэй таемна здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць