У Асіповіцкім раёне ўвечары 27 лютага адбылося дарожна-транспартнае здарэнне са смяротным вынікам на 99‑м кіламетры трасы Мінск — Гомель.

Фота: УУС Магілёўскага аблвыканкама
Паводле звестак міліцыі, каля 23:08 32‑гадовы кіроўца аўтамабіля наехаў на 32‑гадовага пешахода, які ішоў па краі праезнай часткі ў тым жа кірунку, што і машына.
Ад атрыманых траўм мужчына памёр на месцы здарэння. Паведамляецца, што на ім не было святлоадбівальных элементаў.
Каментары
жаль водителя. [Рэд. Выдалена]
[Зрэдагавана]