Свет22

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі

Гендырэктара найбуйнейшага ў Расіі выдавецтва «Эксмо» Яўгена Кап'ева затрымалі па справе аб экстрэмізме — так званай «справе выдаўцоў», звязанай з публікацыяй рамана «Лета ў піянерскім гальштуку». «Справу выдаўцоў» завялі яшчэ ў маі 2025 года, траіх абвінавачаных адправілі пад хатні арышт, піша Бі-бі-сі.

«Эксмо». Фота: yandex.by/maps

Гендырэктара «Эксмо» Яўгена Кап'ева і яшчэ некалькіх супрацоўнікаў даставілі на допыт у следчы камітэт у межах справы аб экстрэмізме, заявіла прэс-служба выдавецтва. 

Тэлеканал РЭН ТБ сцвярджае, што менеджмент «Эксмо» «распрацаваў схему па распаўсюджванні ЛГБТ-літаратуры сярод паўналетніх». Крымінальная справа заведзена па артыкуле аб экстрэмізме (неіснуючы «міжнародны рух ЛГБТ» у Расіі прызнаны экстрэмісцкім у 2023 годзе).

Як распавялі Рускай службе Бі-бі-сі крыніцы на кніжным рынку, Кап'ева затрымалі ў сувязі са справай выдавецтваў Popcorn Books і Individuum.

«Справа выдаўцоў»

Popcorn Books, падраздзяленне Individuum (з 2023 года падкантрольнае холдынгу «Эксмо-АСТ»), выпусціла ў 2021 годзе кнігу Алены Малісавай і Кацярыны Сільванавай (сапраўдныя імёны — Алена Пракашава і Кацярына Дудко; у лютым 2023 года пісьменніцы былі ўнесены ў рэестр «інаагентаў») «Лета ў піянерскім гальштуку» пра рамантычныя адносіны піянера і важатага ў савецкім летнім лагеры. У 2022 годзе ў выдавецтве выйшаў працяг рамана — «Аб чым маўчыць ластаўка».

Раман «Лета ў піянерскім гальштуку», выпушчаны накладам 200 тысяч асобнікаў у Расіі, стаў нагодай для завядзення першай у краіне справы аб «прапагандзе ЛГБТ» у студзені 2023 года.

У маі 2025 года Следчы камітэт Расіі завёў крымінальную справу аб арганізацыі дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі ў дачыненні да некалькіх супрацоўнікаў Individuum. Іх абвінавацілі ў тым, што з лістапада 2023 па верасень 2024 года яны «з карыслівых памкненняў выдавалі і прадавалі кнігі, якія прапагандуюць дзейнасць руху ЛГБТ, прызнанага экстрэмісцкай арганізацыяй на тэрыторыі Расіі».

Кіраўніка Individuum і Popcorn Books Дзмітрыя Пратапопава, былога дырэктара па продажах Паўла Іванова і адказнага за склад і распаўсюджанне літаратуры Арцёма Вахляева суд адправіў пад хатні арышт. У лютым 2026 года тэрмін арышту працягнулі да 13 мая.

Холдынг «Эксмо-АСТ»

«Эксмо-АСТ» — найбуйнейшы выдавецкі холдынг у Расіі. Яго доля на кніжным рынку ацэньваецца ў 70%. У верасні 2023 года (калі «Лета ў піянерскім гальштуку» ўжо прывяло да справы аб «ЛГБТ-прапагандзе») «Эксмо» купіла 51% долі ў капітале Individuum.

Калі былі затрыманыя супрацоўнікі Individuum, прадстаўнікі «Эксмо» падкрэслівалі, што гаворка ідзе не пра само «Эксмо», а пра падкантрольнае холдынгу выдавецтва. «Само «Эксмо» ніякага дачынення да экстрэмізму не мае», — сцвярджалі ў кампаніі.

Як стала вядома Бі-бі-сі, падчас следства высветлілася, што грошы ад прададзеных забароненых кніг паступалі ў касу «Эксмо».

Сам Кап'еў пасля затрымання супрацоўнікаў Popcorn Books і Individuum на некаторы час з'ехаў з Расіі, але праз некалькі месяцаў вярнуўся, бо спадзяваўся, што «раз год яго не чапалі, то ўсё ў парадку», сказала крыніца.

Popcorn Books абвясціла пра закрыццё ў студзені 2026 года; каманда выдавецтва запусціла новы праект пад назвай Soda Books.

Каментары2

  • Бывший политический заключённый
    21.04.2026
    маскали душат всех подряд, даже вату. Железный занавес, часть вторая.
  • Злобны Гей
    22.04.2026
    Добра, што набыу гэтыя 2 книги.
    И што вы мне зробице?

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Банкамат не прыняў у мінчанкі 100‑рублёвыя купюры. Ва ўсіх банкнот аказалася адна асаблівасць4

Праз атаку дронаў зноў пажары ў расійскай Пермі4

У калоніі памёр асуджаны за хабар дырэктар Cкідзельскага цукровага камбіната14

У Брэсце ў Мухаўцы знайшлі цела патанулай 82‑гадовай жанчыны1

Пачобут: Кожную ноч мне сніцца турма, хоць там начных кашмараў у мяне не было4

42‑гадовую інжынерку з Калодзішчаў асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»

Масква заклікала ўлады замежных краін эвакуяваць дыпламатаў з Кіева8

У Беларусі дыстанцыйніка хацелі звольніць, бо ён тры гадзіны не быў на сувязі. Чым усё скончылася

Тэст для Кіра Стармера. У Брытаніі чакаюць мясцовых выбараў — і беспрэцэдэнтных вынікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА5

Здранцвенне і страх. Беларусы ўдзельнічаюць у Венецыянскім біенале з ашаламляльным павільёнам ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць