Грамадства22

Журналіст Gazeta Wyborcza расказаў, як сустракаў Пачобута пасля вызвалення

«Калі Пачобут захоча вярнуцца, ніхто яму гэтага не забароніць. Але я б вельмі моцна яго ад гэтага адгаворваў».

Бартак Веліньскі і Анджэй Пачобут
Барташ Вяліньскі і Анджэй Пачобут. Фота: Барташ Вяліньскі 

Вызваленне беларускага журналіста Анджэя Пачобута да апошняга заставалася пад пытаннем — упэўненасці, што ўсё адбудзецца, не было нават у тых, хто яго сустракаў. Пра гэта ў эфіры «Раніцы з Белсатам» расказаў намеснік галоўнага рэдактара Gazeta Wyborcza Барташ Вяліньскі.

Паводле яго слоў, канчаткова стала зразумела, што аперацыя ўдалася, толькі ў момант, калі Анджэй Пачобут перасек польскую мяжу.

«Да самага канца не было зразумела, ці ўсё атрымаецца. Фактычна — пакуль Анджэй не перайшоў мяжу. І не было ўпэўненасці, што чалавек, якога прывядуць, — гэта сапраўды ён», — сказаў Барташ Вяліньскі.

Ён таксама адзначыў, што не быў упэўнены, ці сам Пачобут пагодзіцца пакінуць Беларусь. Журналіст падрыхтаваў аргументы, каб угаварыць яго паехаць у шпіталь і атрымаць дапамогу.

Вяліньскі быў адным з першых, хто сустрэўся з Пачобутам пасля вызвалення. У дарозе яны гаварылі пра вайну і жыццё ў зняволенні. Паводле яго, Пачобут меў абмежаваны доступ да інфармацыі, але ў цэлым быў у курсе асноўных падзей.

«Я спытаў, ці ведае ён пра вайну ва Украіне. Ён адказаў, што чуў. Пра сітуацыю з Іранам — таксама. Ён атрымліваў інфармацыю з беларускіх дзяржаўных медыя», — расказаў журналіст.

Асноўная частка размовы тычылася ўмоў утрымання. Пачобут, паводле Вяліньскага, не паддаўся ціску і не супрацоўнічаў з турэмнымі ўладамі.

«Яго не білі — і гэта, напэўна, адзіны плюс. Але быў моцны псіхалагічны ціск. Ён праводзіў час у ізалятарах, у карцары, у холадзе — акно ў камеры было адчыненае і ўдзень, і ўначы», — сказаў ён.

Першае пытанне, якое журналіст задаў пасля вызвалення, было пра магчымасць вяртання ў Беларусь.

«Першае пытанне, якое Анджэй задаў мне на мяжы, а потым і прэм’еру Туску, было: «Ці магу я вярнуцца?» І, канешне, Польшча — свабодная краіна, і кожны можа сам вырашаць, што рабіць са сваім жыццём. Калі ён захоча вярнуцца, ніхто яму гэтага не забароніць. Але я б вельмі моцна яго ад гэтага адгаворваў», — адзначыў ён.

Журналіст таксама звярнуў увагу, што беларуская прапаганда выпусціла матэрыял, у якім адзін з прапагандыстаў сказаў, што Анджэй Пачобут заслугоўвае смяротнага пакарання. Ён адзначыў, што гэта выглядае як супярэчлівы сігнал: маўляў, вярнуцца можна, але пры гэтым гаворыцца пра смерць, і гэта, на яго думку, добра паказвае, што такім пасланням давяраць нельга.

Вяліньскі падкрэсліў, што для Польшчы вызваленне Пачобута — важная падзея, бо ён не быў ні шпіёнам, ні злачынцам, а апынуўся ў зняволенні як журналіст і актывіст Саюза палякаў у Беларусі.

«Мы чакалі гэтага пяць гадоў. І нарэшце атрымалася. Ён цяпер з намі і паступова прыходзіць у сябе», — сказаў ён.

Каментары2

  • Пача
    02.05.2026
    Как будто из ГУЛАГа вернулся.
  • Валенты
    02.05.2026
    Пача, або з Бухенвальда.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

20‑гадовага забойцу ўкраінскай дэпутаткі Ірыны Фарыён асудзілі на пажыццёвае зняволенне4

«Магілёўліфтмаш» выпусціць ліфт для хмарачосаў3

Беларус пад Мінскам на чатырох сотках вырасціў тону батату

Скандал на фотаконкурсе мікравыяваў Nikon: пераможцу западозрылі ў выкарыстанні штучнага інтэлекту

За 146 парушэнняў і два ДТЗ — тры месяцы без правоў. У Мінску са скрыпам пакаралі кіроўцу Bentley8

Кубракоў заявіў, што наркадылеры перакідваюць наркотыкі з Польшчы ў Беларусь з дапамогай метэазондаў14

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак22

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць