Культура

Уладзімір Някляеў паведаміў пра выхад самай найчаканай сваёй кнігі ў Польшчы

Пісьменнік напісаў у фэйсбуку пра выданне драматычных паэмаў «Літвіны».

Фота з фэйсбука Уладзіміра Някляева

«За тыя чатыры гады, якія жыву і пішу (што для мяне адно і тое) у Польшчы, у розных выдавецтвах надрукавана восем маіх кніг. (Дома не было б ніводнай — і гэта адзіная прычына, па якой я не там, а тут)», — напісаў ён.

«Кніга драматычных паэм «Літвіны» — з усіх новых кніг найчаканая. Гэта даніна маёй павагі і любові крэўнаму Крэву, маім дзядам і далёкім маім продкам Магерам, што былі ўдзельнікамі апісаных у кнізе падзей. Гэта родныя мае людзі, што дало мне права падаваць тыя падзеі не як гістарычныя хронікі, а як асабістую, сямейную гісторыю, у якой жывымі паўстаюць постаці Гедыміна, Альгерда, Кейстута, Вітаўта, Ягайлы, герояў тых часоў, стваральнікаў дзвюх магутных еўрапейскіх тагачасных краін: ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Тое, што імі здзейснена, рознымі гісторыкамі ацэньваецца па-рознаму, але мая ацэнка не столькі гістарычная, колькі чалавечая: я люблю іх і гляджу на іх з глыбіні любові. Але гэта зусім не значыць, што слепа: я бачу ў іх і чалавечае, і тое, што ў чалавеку звярынае: любоў дазваляе мне ўсё бачыць. Як бачыць гэта сведка тых падзей, які ў драме «Гедымін» вось што сведчыць:

Мне сведкам быць у замку Крэўскім горка.
Я ў свет з’явіўся тут — і тут на ўсіх пагорках
Майго маленства босыя сляды…
У торбачцы бабулінай тады
Гарэхі мне прыносіла вавёрка.

Па тых пагорках час сцякае дымам.
Плыве, плыве паміж Масквой і Рымам
Таксама, як пры Гедыміне плыў,
Як плыў пры ўсіх забітых Гедымінам,
І плыў над тымі, хто яго забіў.

Тут голая зямля скрозь дым глядзела гола,
Як за вайной вайна на ёй круцілі кола,
Ішлі, ішлі — і не маглі сысці,
Тут нават камяні перамалола
Так, што ад іх пясчынкі не знайсці!

Усё было тут… Ды не ўсё збылося…
Тут людзі так жылі, як пад сярпом калоссе,
І калі знесла іх, як ветрам зносіць пыл,
Не толькі іх саміх не засталося —
Не засталося нават іх магіл.

Як дрыжыкі з вады, сышлі яны з зямлі,
І ўсе б забыліся, кім тут яны былі,
Князямі, воямі, сваімі ці чужымі, —
Але ёсць край, дзе ўсе яны жылі,
І ёсць народ, які ствараўся імі!

Ад плуга іх — глыбокая ралля.
Яны ўзаралі поле — на пасля,
Пасля сябе — для нас, 
для тых — хто йдзе за намі,
Таму іх помніць тут сама зямля
Адвечнымі сівымі курганамі.

P.S.

Прэзентацыя кнігі драматычных паэм «Літвіны» а 19‑й гадзіне 13 лістапада ў Варшаве: ul. Zielna, 39 (4 паверх) у рамках фестываля «Прадмова» ў Варшаве.

У прэзентацыі ўдзельнічаюць Кацярына Ваданосава і Васіль Калач, якія сыграюць сцэну з драмы «Ягайла», — напісаў Уладзімір Някляеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

«Чэрва» з Баранавічаў пратрымаўся на фронце няпоўныя два месяцы. Сям'і цяпер адзін клопат — як аформіць грабавыя7

33‑гадовы беларус, што знік у Італіі, загінуў1

Беларуска ўдзельнічае ў польскім шоу на выжыванне — і рыхтуецца да шлюбу з сынам вядомай польскай спявачкі15

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік1

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць