Меркаванні1111

Андрэева Калеснікавай: Цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману не дапаможа

Былая палітзняволеная Кацярына Андрэева адказала Калеснікавай, але асудзіла фіксацыю на колеры яе памады.

Кацярына Андрэева. Фота: Lookby.media

15 лістапада 2020 года я не пайшла «змагацца з Лукашэнкам».

Я пайшла рабіць сваю працу. Перада мной стаяла прафесійная задача: асвятліць у жывым эфіры акцыю пратэсту. Дадому з працы я не вярнулася.

Не вярнулася не таму, што мяне падхапілі абстрактныя сілы антылюбові і антынармальнасці і перанеслі ў ізумрудны горад, а таму, што канкрэтныя супрацоўнікі канкрэтных сілавых структур атрымалі ад свайго кіраўніка карт-бланш на захоп журналістаў у палон.

І менавіта ён — які аддаў загад — і яны — якія загад выканалі — скралі пяць з паловай гадоў майго жыцця.

У людзей, якія гэта зрабілі, ёсць імёны. У тым ліку дастаткова вядомыя (адыёзныя). Па дзіўным супадзенні, асобныя такія імёны знаёмыя і мне, і Машы адначасова. Кожная з нас не называе іх уголас па сваёй прычыне. Я — таму, што карт-бланш у іх ніхто не забіраў.

Сёння не варта забываць пра гэта, накладаючы на рану цёплы кампрэс з прыгожадушнага самападману. Так яна не загоіцца.

P.S. У патоку крытыкі на адрас выказвання Машы на GLOBSEC мяне абурыла фіксацыя часткі каментатараў на колеры яе памады. Прычым усе гэтыя «чырвоныя вусны» і «флейты» гучаць чамусьці пераважна ад мужчын. Няўжо вы самі не адчуваеце, наколькі безгустоўна выглядаюць такія каментарыі?

Каментары11

  • Калдыр
    23.05.2026
    Спадарства, не забывайце пра тое што Машын тата знаходзіцца ў Беларусі, і ён не ў найлепшым стане. Ягоным жыццем распараджаецца вусатая нелюдзь, і гэта шмат што тлумачыць
  • Зянон пра гэта пісаў
    23.05.2026
    Зянон пра гэта пісаў. Усім параю пашукаць на НН. Нашы паліт- эмігранты "неверагодныя" любяць маскву і яе імперскую мову вельмі моцна, таму і ляціць усё ў Марыю (якая мае рацыю сёння)
  • Зянон Пазьняк: сталі яе (Калеснікава) таптаць, вучыць жыць, абурацца, хіхікаць
    24.05.2026
    Zianon pra heta pisaŭ,
    Зянон Пазьняк (NN) : "Калеснікава,... «відаць, паразмаўляла са сваёй разумнай сястрой Таццянай Хоміч і выдала ў інтэрв'ю тое, за што якраз даўно стаіць Хоміч. Гэта значыць, пра неабходнасць перамоваў з рэжымам дзеля вызвалення палітвязняў — шляхам адмены эканамічных санкцыяў, таксама пра аднаўленне кантактаў жыхароў Беларусі з Еўропай».

    Аднак жа ацаніць і прыняць гэту трансфармацыю не кожнаму дадзена:

    «Усе гэтыя папулісцкія «невераятныя», што фарбавалі губы і абагаўлялі Калеснікаву ў турме, зграяй накінуліся на яе і змяшалі з пылам, сталі яе таптаць, вучыць жыць, абурацца, хіхікаць і г. д. Ад фальшывай папулісцкай «невераятнай любві» да фальшывай хамскай нянавісці — адзін крок. Ірацыянальнае і адно, і другое».

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын23

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць