Вайна77

Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка патлумачыў, чаму Расія прайграе вайну

Брыгадны генерал Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка, камандзір 1‑га корпуса Нацыянальнай гвардыі Украіны «Азоў», апублікаваў эсэ пра тое, чаму многія заходнія аналітыкі ў 2022 годзе пераацанілі расійскую армію, чым украінскае войска адрозніваецца ад расійскага і чаму Расія ў выніку прайграе вайну. Прыводзім асноўнае.

Дзяніс Пракапенка. Фота: фэйсбук

Напярэдадні поўнамаштабнага ўварвання ў 2022 годзе заходнія аналітыкі і разведкі сур’ёзна пераацанілі расійскую армію. Яны ацэньвалі яе пераважна па колькасці — мільённае войска, тысячы танкаў, самалётаў і артылерыйскіх сістэм. Менавіта таму многія прагназавалі падзенне Кіева за некалькі дзён.

Але, як лічыць камандзір 1‑га корпуса НГУ «Азоў» Дзяніс «Рэдзіс» Пракапенка, такія ацэнкі ігнаравалі галоўнае — маральны дух, культуру кіравання, унутраную згуртаванасць і здольнасць арміі адаптавацца да сучаснай вайны.

Пры гэтым нават цяпер многія на Захадзе працягваюць успрымаць вайну выключна як вайну на знясіленне, дзе перамагае той, хто мае больш людзей і рэсурсаў. Пракапенка называе гэта памылкай.

Дзве розныя сістэмы

Генерал сцвярджае, што вайна паміж Украінай і Расіяй — гэта не проста сутыкненне армій, а супрацьстаянне дзвюх супрацьлеглых сістэм, якія сфармаваліся на постсавецкай прасторы.

Украінская сістэма, паводле яго, гэта сеткавая мадэль, пабудаваная на даверы, якая вызваляе чалавечы патэнцыял. Значная частка змяненняў была ініцыявана і распрацавана тут простымі грамадзянамі, салдатамі, сяржантамі і малодшым афіцэрскім складам. У якасці прыкладу ён прыводзіць пераход Сіл абароны Украіны на корпусную сістэму, якую актыўна прасоўваў «Азоў».

«Рэдзіс» даводзіць, што Сілы абароны Украіны, асабліва ў падраздзяленнях, што выраслі з добраахвотніцкага руху, культывавалі камандную філасофію, якая грунтуецца на прынцыпах дэцэнтралізацыі і пашырэння паўнамоцтваў. Гэтая мадэль з’яўляецца сучаснай інтэрпрэтацыяй нямецкай канцэпцыі Auftragstaktik (Mission Command), якая была распрацавана для вядзення баявых дзеянняў на дынамічным, нелінейным полі бою.

Яе сутнасць у тым, што вышэйшае камандаванне вызначае мэту і агульны замысел аперацыі, а ўжо камандзіры на месцах самі вырашаюць, як менавіта дасягнуць пастаўленай задачы, зыходзячы з рэальнай сітуацыі на полі бою. Гэта патрабуе высокага ўзроўню даверу паміж усімі звёнамі камандавання і стварае асяроддзе, дзе ініцыятыва становіцца асновай баявой эфектыўнасці.

Падраздзяленне ператвараецца ў адзіны арганізм, «сям’ю» або «каманду», дзе кожны адчувае сваю датычнасць і адказнасць за выкананне пастаўленай задачы.

Пракапенка падкрэслівае, што гэты прынцып не з’яўляецца нефармальнай практыкай, ён закладзены ў аснову баявых статутаў, якія робяць акцэнт на рашучасці, раптоўнасці дзеянняў і праяўленні ініцыятывы для выканання баявой задачы ў складаных умовах супраць пераважаючых сіл праціўніка.

У якасці прыкладу ён згадвае дзеянні Сіл абароны на Дабрапольскім напрамку ў другой палове 2025 года. Там украінскія войскі фактычна пераасэнсавалі канцэпцыю мабільнай абароны: выкарыстоўвалі вялікія «шэрыя зоны», змяшаныя баявыя парадкі, засады, пошукава-ўдарныя дзеянні, агнявыя налёты, кропкавыя хірургічныя контратакі. Вынікам стала акружэнне расійскіх падраздзяленняў і сотні варожых палонных.

Расійская ж сістэма, паводле Пракапенкі, — поўная супрацьлегласць. Яна пабудаваная як жорсткая савецкая вертыкаль, дзе ўсё кантралюецца зверху, а галоўным крытэрыем з’яўляецца не кампетэнтнасць, а лаяльнасць да рэжыму. Такая мадэль, на яго думку, непазбежна вядзе да паралічу на сучасным полі бою.

Асабліва выразна гэта бачна ў слабасці малодшага каманднага складу і ў паводзінах старэйшых афіцэраў, якія гатовыя ахвяраваць велізарнай колькасцю салдат дзеля выканання загада, нават калі ён загадзя асуджаны на правал.

Чым адметны «Азоў»

Асобна ў сваім эсэ Пракапенка аналізуе вынікі дзейнасці 1‑га корпуса НГУ «Азоў», які адзначыў першую гадавіну стварэння. Ён адзначае, што за кароткі час удалося сфарміраваць корпуснае кіраванне і штаб з афіцэраў, якія яшчэ ў 2014—2015 гадах ваявалі на радавых і сяржанцкіх пасадах і прайшлі ўсе ступені вайсковага кіравання.

Паводле яго, корпус атрымаў поўны камплект войскаў, што дазволіла весці паўнавартасную абарончую аперацыю. Былі вырашаныя праблемы ўзаемадзеяння паміж брыгадамі, якія раней дазвалялі расійскім войскам шукаць слабыя месцы на стыках абароны. Навучанне па «азоўскіх стандартах» павысіла ўзровень падрыхтоўкі асабовага складу, а рэгулярныя вучэнні для сяржантаў і афіцэраў палепшылі кіраванне войскамі.

Пракапенка таксама адзначае, што падраздзяленні ўзброеных сіл, нацыянальнай гвардыі, памежнікаў і паліцыі, якія былі прыдадзеныя корпусу, фактычна сталі яго часткай: яны атрымліваюць забеспячэнне, баявы досвед і ўдзельнічаюць у сумесных трэніроўках.

У корпусе былі створаныя новыя падраздзяленні: 8‑я артылерыйская брыгада «Гармаш», 41‑ы полк беспілотных сістэм Pilum, падраздзяленне «Туман», а таксама шэраг структур забеспячэння. Яшчэ некалькі палкоў і медыцынскі батальён знаходзяцца ў працэсе фармавання.

Пракапенка сцвярджае, што корпус здолеў закрыць тактычную і аператыўную глыбіню фронту — разведка, удары і мінаванне цяпер дазваляюць знішчаць расійскую тэхніку, склады і лагістыку на адлегласці да 250 кіламетраў.

Асобна «Рэдзіс» расказвае пра развіццё медыцынскай службы: дастаўку крыві дронамі на перадавую, эвакуацыю параненых з дапамогай наземных рабатызаваных комплексаў, супрацоўніцтва з вядучымі клінікамі Украіны і праграмы падтрымкі вызваленых палонных.

Акрамя гэтага, корпус развівае ўласную інфраструктуру — палігоны, школы, лабараторыі, вытворчасці і склады. Асобны акцэнт робіцца на разведцы, міжнародным супрацоўніцтве, навучальных цэнтрах і школе харужых. Паводле Пракапенкі, усё гэта павінна маштабаваць каштоўнасці «Азова» і ўмацоўваць абараназдольнасць Украіны.

Па словах генерала, заходнія партнёры ўжо вывучаюць украінскі баявы досвед і ахвотна яго пераймаюць. Пры гэтым бітва за Данбас працягваецца, а ўкраінскія войскі і далей будуць змагацца супраць расійскай арміі і дамагацца вяртання палонных.

Каментары7

  • Спадар
    27.05.2026
    Слава Украіне!Героям слава!
  • Цікава
    27.05.2026
    Цікава, ці беларусы зробяць нейкія высновы з гэтай вайны, ці чарговы раз махнуць рукой і далей будуць жыць у цені Расіі?
  • а ён казаў
    27.05.2026
    "пераход Сіл абароны Украіны на корпусную сістэму, якую актыўна прасоўваў «Азоў»".
    Якую ў свой час прасоўвалі Арастовіч і Залужны, пакуль іх не прыбраў Зяленскі за залішнюю папулярнасць. У пачатку вайны гэта б сыграла значную ролю, а зараз, пасля фартэцыяў Бахмут, дзе сцёрлі шмат дасведчаных баяздольных фармаванняў, гэта ўжо малаэфектыўна.

Цяпер чытаюць

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Усе навіны →
Усе навіны

Махляры загадалі мінчанцы прыйсці з усімі дакументамі да цэнтральнага ўваходу КДБ6

На станцыі метро ляжаў чалавек. Што адбылося?

Што стаіць за новымі пагрозамі Крамля «сістэмна біць па Кіеве» і каму яны накіраваныя?5

У Мінску прадаецца міні-кватэра ўсяго за 33 тысячы даляраў3

Крысціна Ціманоўская збіраецца стаць вядучай на «Белсаце»13

Радыкальныя змены ў транспартнай схеме Магілёва: закрыццё праспекта Міру закране 27 маршрутаў1

Жанчыны ў ахове і браняваны картэж. Як Украіна арганізавала бяспеку візіту Ціханоўскай у Кіеў16

NASA плануе да 2032 года развярнуць на Месяцы жылую станцыю3

13‑гадовы спявак з Мінска ледзь не загінуў, калі катаўся на электрасамакаце2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся8

Як рыхтаваўся візіт Ціханоўскай у Кіеў і чаму ён некалькі разоў пераносіўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць