Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?
Націск у 2‑й асобе множнага ліку вызначаецца вельмі проста: ён супадае з націскам у 1‑й асобе множнага ліку.

Ілюстрацыйная выява: Язэп Драздовіч, Красналюдак, дыван
Калі ў 1‑й асобе множнага ліку націск падае на апошні склад, то і ў 2‑й асобе ён будзе падаць на апошні. Калі ў 1‑й асобе не на апошні, то і ў 2‑й не на апошні.
сядзІм — седзіцЕ
ляцІм — леціцЕ
сядАем — сядАеце
лЁтаем — лЁтаеце
бярОм — берацЕ
мАем — мАеце
пяЁм — пеяцЕ
спявАем — спявАеце
жывЁм — жывяцЕ
перажывАем — перажывАеце
і гэтак далей.
Праверыць правільную форму і націск можна ў даведніках.
А вось у загадным ладзе будзе ўжо «сядзі! сядзіце!» Таму, калі вы добра паселі, што ўжо і сядзіце як седзіце. Але не рассядайцеся і не заседжвайцеся лішняга.
Каментары