22‑гадовы кіроўца аўтамабіля Belgee рухаўся па вуліцы Сярова, а аварыя адбылася на скрыжаванні з вуліцай Асаналіева.

Фота: УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама
Як паведамляецца, кіроўца не ўлічыў хуткасць руху і дарожную абстаноўку, у выніку чаго страціў кіраванне, выехаў за межы праезнай часткі і ўрэзаўся ў металічную агароджу, а затым у прыпаркаваны аўтобус МАЗ.

Фота: УДАІ УУС Мінгарвыканкама
У выніку аварыі ніхто не пацярпеў, аднак аўтамабіль і аўтобус атрымалі механічныя пашкоджанні.
Каментары