Аднаўленне руху цягнікоў пачынаецца з сённяшняга дня.

Wikimedia Commons
З 17 чэрвеня пасля завяршэння планаванага рамонту рухомага саставу цалкам аднаўляецца рух цягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск — Беларусь, а таксама на напрамку Мінск — Чырвоны Сцяг, што ў Смалявіцкім раёне.
Пасля аднаўлення руху па маршруце Мінск — Беларусь — Мінск штодзённа будуць курсіраваць 20 пар цягнікоў гарадскіх ліній.
Што цікава, і назвы «Беларусь» і «Чырвоны Сцяг» носяць станцыі, а размешаныя яны ў Заслаўі і пасёлку Акцябрскім Смалявіцкага раёна (не блытаць з аналагічнай назвай райцэнтра ў Гомельскай вобласці).
Зганяць у Чырвоны Сцяг на выходныя каштуе два рублі 81 капейку, ехаць — гадзіну і пяць хвілін.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Каб не блытаць, проста напішыце сапраўдную назву мястэчка, а не савецкую. У Гомельскай вобласці гэта Рудабелка. А ў Смалявіцкім раёне?