Свет11

Маскоўскі НПЗ не змогуць цалкам наладзіць да канца года

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод, верагодна, не ўдасца поўнасцю аднавіць да канца 2026 года. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на дзве крыніцы ў нафтавай галіне.

Падчас украінскай атакі на Маскоўскі НПЗ. Скрыншот з відэа

Паводле інфармацыі агенцтва, пашкоджанні, нанесеныя падчас украінскай атакі 18 чэрвеня, былі настолькі сур’ёзнымі, што на аднаўленне прадпрыемства можа спатрэбіцца не менш за шэсць месяцаў.

Раней спадарожнікавыя здымкі паказалі значныя пашкоджанні ключавых вытворчых аб’ектаў завода, у тым ліку камбінаванай устаноўкі перапрацоўкі нафты, якая лічыцца асноўным элементам прадпрыемства, а таксама другой устаноўкі першаснай перапрацоўкі.

Яшчэ да гэтага ў выніку папярэдніх атак была выведзена са строю першая ўстаноўка першаснай перапрацоўкі нафты, якая забяспечвала каля паловы вытворчых магутнасцяў завода.

Маскоўскі НПЗ мае праектную магутнасць каля 12 мільёнаў тон нафты на год і да нядаўняга часу пакрываў прыкладна 40% патрэб расійскай сталіцы ў паліве.

Пры гэтым Reuters не ўдакладняе, ці магчыма частковае аднаўленне працы прадпрыемства да завяршэння поўнага рамонту.

Каментары1

  • Гойду
    24.06.2026
    Нужно повторить!

Цяпер чытаюць

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго6

З Кастрычніцкай у Мінску знік партрэт Караткевіча. Аўтар патлумачыў, чаму замяніў яго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць