Улады Мурманскай вобласці папярэдзілі жыхароў пра дыверсантaў. А потым выдалілі паведамленне
Такі пост з’явіўся ў тэлеграм-канале аперштаба рэгіёна вечарам 26 чэрвеня, піша «Медуза».

Жыхароў чатырох прыгранічных акругаў заклікалі ўзмацніць пільнасць у сувязі з тым, што ў Расіі «зафіксаваны выпадкі дзеяння замежных дыверсійна-разведвальных груп».
Праз паўтары гадзіны пасля публікацыі запіс быў выдалены з канала.
Каментары
[Зрэдагавана]