Грамадства55

Пад Уздой міліцыя разагнала выставу дрыфт-аўтамабіляў

Як паведамляе прэс-служба МУС, ва Уздзенскі РАУС паступілі шматлікія паведамленні ад грамадзян пра ўскладненне дарожнага руху на аўтадарозе Р-23 каля вёскі Трысцянец.

Скрыншот з відэа МУС

Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі міліцыі пабачылі вялікую колькасць аўтамабіляў уздоўж трасы, а таксама масавае зборышча людзей на пляцоўках у лесапаласе паблізу.

Па інфармацыі сілавікоў, мэтай сустрэчы была выстава дрыфт-аўтамабіляў. Яе правядзенне не было ўзгоднена з уладамі, а ўдзельнікаў запрашалі праз сацыяльныя сеткі.

На месцы знаходзілася каля 600 чалавек і больш за 250 транспартных сродкаў. У дачыненні да арганізатараў і найбольш актыўных удзельнікаў склалі адміністрацыйныя матэрыялы, якія накіраваны ў суд.

Сілавікі паведамілі прысутным пра неабходнасць пакінуць месца несанкцыянаванага мерапрыемства, а супрацоўнікі ДАІ прынялі адпаведныя меры.

Каментары5

  • Янка
    28.06.2026
    +600 актыўных ненавіснікаў рэжыма
  • гузак
    28.06.2026
    Звычайная сітуація ў паліцэйскай дзяржаве. І калі судзіць па гэтаму - паступілі шматлікія паведамленні ад грамадзян - то гэта яшчэ і дзяржава стукачоў. Руху яны не заміналі, сабраліся ў лесе, дык не, трэба настукаць ў РАУС. Як бачым, мянты нават дрон прывязлі. Ну і яшчэ адну выснову можна зрабіць: гуртуйцеся пад шыльдамі розных аўтаматараў, шахматыстаў ці рыбакоў, каб не прыцягваць увага гэбья і гестапіка. 600 чалавек сабраліся пад носам ў гэтых карнікаў, лічы батальон. Зышлі б ў лес і рабі сваю справу.
  • 453543
    28.06.2026
    Санта Бэрримор, Калі поў-ночы гэтыя "добрыя людзі" дрыфцяць у цябе пад вокнамі, а зараз цёплыя ночы, форткі адчынены, то ў цябе такое адчуванне, што ты ляжыш на ўзлётнай паласе аэрадрома. І нават у самага-самага недабразычліўца рэжыму узнікае жаданне зрабіць дрыфтарам нейкую "гнусность, пакость, мерзость, ну, или обычное человеческое паскудство, ибо nеx..".

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце3

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром37

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць