Культура1111

Беларусы ў Варшаве з размахам адзначылі Купалле. Далучылася і Ціханоўская

Ужо традыцыйнай нагодай сабрацца разам, каб паплесці вянкі і пакружыць карагоды ля вогнішча, для беларусаў Варшавы з’яўляецца купальскі опэн-эйр «Варушняк». Хаця з кожным годам да яго далучаецца ўсё больш наведнікаў з Польшчы, Украіны і іншых краін.

У гэтым годзе сярод запрошаных музыкаў свой сэт на фэсце адыграў Іван Дорн. 

Карагод пад галасы з хору «Спевы». Фота: «Наша Ніва»

Сёлета «Варушняк» сабраў у адным месцы больш за 20 артыстаў — электронных, рокавых і фолькавых. У плане жанру кожны мог знайсці нешта на свой густ, тым больш фестываль шумеў з 15.00 да пяці раніцы наступнага дня.

Пяшчотны і джазавы Ілля Чумак з гурта «Саюз» змяняўся электронным сэтам ад кампазітара Іллі Семашкевіча, працягваўся гіпнатычнай калабарацыяй «Шумы» і «Муфера».

Нароўні з Іванам Дорнам запальваў танцпол тут і Макс Старцаў, якога многія згадаюць па мінскім «Хулігане».

Але, здаецца, сапраўдная магія здарылася, калі на сцэну пад поўнач выйшаў жаночы хор «Спевы» і неўзабаве з факеламі ўзначаліў натоўп, які прайшоў уздоўж вады па пясчаным беразе, каб распаліць купальскае вогнішча і спяваць ля яго традыцыйныя беларускія песні ў вялікім шматслойным карагодзе.

«Гэта нейкі сюррэалізм, бо вакол адны беларусы і так шмат беларускай мовы», — адзначыла адна з наведвальніц, якая ўпершыню за шэсць гадоў эміграцыі апынулася ў такой канцэнтраванай беларускай супольнасці.

Дадаткова на «Варушняку» працавала зона з лекцыямі і маркетам. Наведнікі, напрыклад, даведаліся пра гісторыю кахання Марка Шагала і яго Бэлы і паўдзельнічалі ў інтэрактыўнай гульні па беларускіх фразеалагізмах.

Завітала на свята і нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская. Яна заставалася на «Варушняку» да самай ночы, размаўляла з майстрамі, супрацоўнікамі фудкорта, артыстамі і іншымі беларусамі, якіх сустракала.

З «Нашай Нівай» нацыянальная лідарка падзялілася, як праходзіла Купалле ў яе дзяцінстве.

«Гэта заўжды адбывалася на летнія канікулы, калі мы былі дзецьмі — у вёсцы. Я памятаю, як уся вёска збіралася разам, палілася вогнішча. Нам дазвалялі доўга не спаць, што было вельмі прыемна. А потым чамусьці ў падлеткавым узросце я не памятаю, каб мы хадзілі на Купалле менавіта ў вёсцы. Толькі ў Мікашэвічах калі здаралася свята, то там ужо хадзілі на ўсё».

Святлана Ціханоўская на «Варушняку-2026». Фота: «Наша Ніва»

Са сваімі дзецьмі, якія ўжо вярнуліся з ЗША, святкаваць Купалле Святлане пакуль не выпала.

«Яны, мабыць, і не ведаюць, што такая традыцыя ёсць. Неяк не траплялі, а цяпер я на такія мерапрыемствы ўсё роўна як на працу прыходжу».

Святлана Ціханоўская і былая палітзняволеная Антаніна Канавалава

Адпачывалі на «Варушняку» і экс-палітвязні. Агулам многія адзначалі асаблівасць падзеі, якая дае магчымасць сабрацца не дома вялікай беларускай кампаніяй незнаёмых, але такіх блізкіх па духу людзей.

Асобна варта адзначыць вобразы большасці з удзельнікаў — многія дасталі з куфараў бабуліны скарбы, спецыяльна набылі ў дызайнераў апсайклінг-рэчы са старых фіранак ці абышлі крамы ў пошуках аксэсуараў, каб выглядаць тэматычна. А разнастайнасць створаных сваімі рукамі вянкоў — разынка дрэс-кода Купалля.

У гэты ж дзень Купалле на сучасны лад святкавалі і ў Мінску на Sviata fest — на ім выступілі рэпер Лайтовы, Nevika, «Барысаўскі тракт», Pavluchenko і іншыя.

Каментары11

  • Справа не мая
    28.06.2026
    Але, на маю думку, пакуль краіна ў палоне крывавага лукашызму, вось гэтыя гульбішчы -здзек над людцамі, якіх катуюць па турмах.
  • Не галасі
    28.06.2026
    Справа не мая, беларуская рэвалюцыя скончылася 9 жніўня 2020 года, калі людзям здрадзілі тыя, каго народ прызначыў узяць на сябе адказнасць за вырашэнне праблемы лукашэнкі. Узяўшя крывавыя грошы ад кдб, з'ехаўшы падалей за бугор ад заварухі і сеўшы на гранты, гэтая хеўра для Беларусі ўжо нічога не значыць. Краіна жыве далей. Жыве Беларусь!
  • Лес
    28.06.2026
    Ок, Ціханоўская, якая ўжо паўсюль піхаецца і піярыцца, гэта лагічна, але якім бокам там расейскамоўны музыка з Украіны дорн?

Цяпер чытаюць

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага18

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Усе навіны →
Усе навіны

Выпусцілі новую мадэль школьнага аўтобуса «Нёман»3

У непальскай катастрофе цудам ацалеў бірузовы дом, на які абрынуўся селевы паток. Як яму гэта ўдалося?1

«Няхай самі ядуць». У Мінску здзівіліся цэнам на хатнія закаткі8

Цяпер дакладна. У Мінску пачалося будаўніцтва доўгачаканага панэльнага ЖК11

Прэзідэнт Літвы пра візіт кіраўніка ЦРУ ў Маскву: ЗША не хочуць разгалошваць яго змест5

«Капітан скокнуў першым». Пасажыры парома, які затануў каля Кіпра, абвінавацілі экіпаж ва ўцёках2

Госця санаторыя «Беларусь» паехала катацца на мапедзе па начным Сочы з п'яным шэф-кухарам без правоў. І загінула7

«Піпец… А падцірацца чэкам?» Беларусы абмяркоўваюць квест з наведваннем прыбіральні на вакзале ў Докшыцах12

У гразевым патоку ў Непале загінула ці знікла 5700 чалавек3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага18

«Чакаем у Мінску +1 славутасць!» Блогераў прывезлі ў былую турму на Валадарскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць