Грамадства44

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы

Яўген Васільеў нібыта на ноч у адзіночку выпіў 2 бутэлькі віскі, пасля чаго ў яго нумар пранік нейкі мужчына — а раніцай яго знайшлі мёртвым.

Яўген Васільеў. Фота прадастаўлена яго маці

У Брэсце знайшлі памерлым сына расійскай праваабаронцы Алены Васільевай.

25 чэрвеня Яўген Васільеў выехаў з Масквы ў Брэст, каб адзняць там конкурс манікюру Star Time: Васільеў працаваў выканаўчым дырэктарам у адной з маскоўскіх фотастудый, расказала яго маці каналу «Сота».

Пра смерць сына Васільева даведалася ад яго сябра ў Маскве, з якім звязалася кіраўніца групы арганізатараў конкурсу. Паводле яе слоў,

мужчына нібыта на ноч у адзіночку «пры натоўпе ў 15 чалавек» выпіў 2 бутэлькі віскі, пасля чаго ў яго нумар пранік нейкі мужчына — а раніцай Васільева знайшлі мёртвым.

Яго маці адзначае, што алкаголь у вялікіх дозах той ніколі не ўжываў.

Паводле слоў Васільевай, якая ў 2017 годзе атрымала прытулак у Фінляндыі і атрымлівала ў апошні час шмат ананімных пагроз забойствам, сын, які заставаўся ў Расіі, дапамагаў ёй у многіх антываенных праектах, пачынаючы з 2014 года: трымаў сувязь з Барысам Нямцовым, збіраў статыстыку пра загінулых на вайне расіян, ствараў антываенныя плакаты.

Алена Васільева — расійская праваабаронца, з 2014 года складала спіс «Груз 200» з расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі, ваюючы ва Украіне.

Каментары4

  • Ч
    28.06.2026
    Як жахліва. Мае спачуванні!як раз сёння быў успамін пра дысідэнтаў ссср- “за вашу і нашу свабоду”
  • цень
    28.06.2026
    Беларусь - гэта чорная дырка на карце міра, дзе людзей забіваюць без праблем. Нават русакі баяцца забіваць у Маскве і едуць для гэтага ў Беларусь.
  • Сурков
    28.06.2026
    Василь, так, харошы некалі сайт быу́...пакуль Пук не ачоліла((

Цяпер чытаюць

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ўжо +30°С

Коля Лукашэнка скончыў універсітэт — ці трапіць ён пад бліжэйшы прызыў у армію ці зможа адкасіць?28

У Беларусі пад Колю Лукашэнку створаць адмысловы цэнтр «спецыяльнасцяў будучыні»25

У Сейм Літвы ўнеслі папраўкі па мігрантах. Як зараз трэба будзе здаваць іспыт па літоўскай13

Зяленскі пракаментаваў удар па заводзе змазачных матэрыялаў ва Уфе1

Добкін: Шмат гавораць, колькі работнікаў ШІ зробіць непатрэбнымі, але ж колькі новых спраў і прац ён дазволіць стварыць?5

Дзяніс з Нясвіжа дзесяць гадоў адпрацаваў на лікёра-гарэлачным заводзе. А знайшоў сябе і найлепш стаў зарабляць як блогер Алкабард13

ФК «Стэнлес» з Пінска перажывае цяжкія часы: следам за кіраўніком клуба памёр менеджар каманды

Трамп зарабіў больш за мільярд даляраў на крыпце за год пасля вяртання на пасаду прэзідэнта11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці7

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што Украіна ўпершыню ўжыла балістычную ракету вялікай далёкасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць