Нерухомасць33

Дрэва з вавёркай ды анёл з грудзямі. У Мінску прадаюць сталінку, дзе можна здымаць фэнтэзі

У прасторнай аднапакаёўцы каля Трактарнага спалучыліся барэльефы, цэгла, яркія роспісы і дызайнерская мэбля.

Фота: «Куфар»

Гэта кватэра на вуліцы Будзённага ў Мінску з серыі «лепш адзін раз убачыць». Бо словамі апісаць гэты палёт фантазіі даволі складана.

Гледзячы на тыповую сталінку, пабудаваную ў 1955 годзе, ніколі не скажаш, што ў ёй можа быць партал у альтэрнатыўную рэальнасць. На 40 квадратах такі аўтарскі рамонт, што нават «Куфар» вырашыў зрабіць на яго відэагляд.

З савецкай лесвічнай клеткі трапляеш ці то ў казку Пушкіна, ці то ў фэнтэзі. Блогерка, якая рабіла агляд, адразу пачала цытаваць: «У Лукоморья дуб зелёный…» — бо частку кватэры займае аб’ёмнае дэкаратыўнае дрэва. Яго карані ідуць з падлогі, а галіны ўпіраюцца ў столь.

На адной з іх можна ўбачыць фігурку вавёркі. Дзяўчына пажартавала, што гэта ідэальная кватэра для Беласнежкі.

На сценах намаляваныя вулачкі еўрапейскіх гарадоў. Можна пабачыць і барэльеф — жанчыну-анёла без галавы.

Падлога заліўная — імітуе дрэва. А для заніравання прасторы зроблена вялізарная кветка. Прыцягваюць увагу і цагляныя падаконнікі з назвамі вуліц.

На фоне ўсяго гэтага столь, размаляваная як нябёсы з аблокамі, ужо не здзіўляе. Дарэчы, глядзець на яе можна з круглага ложка.

А вось мэбля на кухні выглядае традыцыйнай — кажуць, італьянская і вельмі дарагая.

Уласнік Дзмітрый запэўнівае, што ўсе элементы дэкору зробленыя ўручную. Але ахарактарызаваць стыль не можа: кажа, «дызайнерскі, індывідуальны». І запэўнівае: у жыцці ўсё выглядае лепш, чым на фота.

Дарэчы, Дзмітрый — будучы міліцыянер. Ён вучыцца ў Акадэміі МУС.

Просіць ён за аднапакаёўку $89500.

@re.kufar Фэнтэзи-квартира на Тракторном заводе Такого вы точно ещё не видели! Как вам этот сказочный дизайн в сталинке? Если заинтересовало объявление, пишите в комментариях и мы отправим ссылку #куфар #куфарнедвижимость #купитьквартируминск #квартираминск ♬ оригинальный звук - re.kufar

Каментары3

  • 1
    28.06.2026
    Колхозное барокко.
  • 453543
    28.06.2026
    Другі раз ужо тут рэклама гэтай кватэры. Дызайн - стоадсоткавая безукусіца. Не, 1000% безукусіца. Параіў бы прадаўцам падвязаць да гэтай кватэры якую-небудзь лягенду і знакамітасць: ну, напрыклад, "калі Караткевіч быў у Мінску, то ён спаў на гэтым ложку", "Шамякін ў пьяным выглядзе абрыгаў гэты столік у стыле Людовіка XV-га", ну, ці, "Брэжнеў заходзіў ў госці да гаспадароў і захапляўся дызайнам".
    А, калі без жартаў, то быў я аднойчы ў такой кватэры. Мае адчуванні? Шок! Я не бачу паталок! Ён дзе-та там на вышыні 5, 7, 10 метраў. Шок! А па плошчы такое ўраджанне, што вы АДЗІН дзе-та згубіліся на футбольным полі.
    Звяртаюсь да патэнцыйных пакупікоў. Калі грошы ёсць, таргуйцеся і купляйце. Лічыце, што што купляеце гектар зямлі, цэлую вёску з прыгоннымі селянамі, у цэнтры Мінска.
  • Oje
    28.06.2026
    Prischel - uvidel - i umer ot schoka

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць