Мова6161

У Мінску на беларускай мове вучыцца 1,6% школьнікаў — жахлівая статыстыка русіфікацыі

На пачатак 2025/2026 навучальнага года ў сталіцы толькі 3569 з 223 756 вучняў навучаліся на беларускай мове. Гэта 1,6% ад агульнай колькасці школьнікаў — самы нізкі паказчык сярод усіх рэгіёнаў краіны. У сярэднім у Беларусі беларускамоўнае навучанне ахоплівала 8% школьнікаў, толькі ў Мінскай вобласці — 16,4%, што больш чым у дзесяць разоў перавышае сталічны ўзровень.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: LookByMedia

Паводле статыстыкі Міністэрства адукацыі, усяго ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі Беларусі на пачатак 2025/2026 навучальнага года навучаліся 1 058 693 вучні. З іх толькі 84 546 атрымлівалі адукацыю на беларускай мове, што складае 8% ад агульнай колькасці. Астатнія 974 147 чалавек (92%) вучыліся на рускай мове.

Іншымі словамі, толькі кожны дванаццаты школьнік у Беларусі навучаўся на беларускай мове.

Пры гэтым паказчык амаль не змяняецца па класах: у 1-3‑х класах ён аднолькавы — 7,8%, а ў цэлым вагаецца ад 7% у 10‑х класах да 8,8% у 9-х. Гэта сведчыць, што беларускамоўнае навучанне застаецца прыкладна аднолькава рэдкай з’явай на ўсіх этапах школьнай адукацыі.

Дзе больш беларускамоўных вучняў

Больш за палову ўсіх вучняў, якія атрымліваюць адукацыю на беларускай мове, прыпадае на дзве вобласці — Мінскую і Брэсцкую.

У Мінскай вобласці па-беларуску навучаюцца 27 177 школьнікаў — амаль кожны шосты (16,4%), у Брэсцкай — 21 436, або прыкладна кожны восьмы (12,7%).

За імі ідуць Гродзенская вобласць, дзе па-беларуску навучаўся прыкладна кожны дванаццаты школьнік (8,1%), Гомельская — кожны пятнаццаты (6,7%), Магілёўская — кожны шаснаццаты (6,2%) і Віцебская — толькі кожны дваццаць трэці (4,4%).

Сталіца — на апошнім месцы

На гэтым фоне Мінск выглядае катастрафічна. У сталіцы беларускамоўнае навучанне стала рэдкасцю.

З 223 756 школьнікаў толькі 3569 вучыліся на беларускай мове. Гэта 1,6% усіх вучняў сталіцы.

Іншымі словамі, па-беларуску навучаўся прыкладна кожны шасцідзесяты мінскі школьнік.

Калі разглядаць статыстыку па класах, можна заўважыць, што ў пачатковай школе доля беларускамоўнага навучання крыху вышэйшая, чым у сярэдняй і старшай школе. Гэта можа сведчыць пра пэўнае павелічэнне попыту на беларускамоўную адукацыю ў апошнія гады. Аднак розніца вельмі нязначная: нават у першых і чацвёртых класах па-беларуску навучаюцца толькі 1,8% дзяцей, таму казаць пра істотны пералом пакуль не выпадае.

Сталічны паказчык амаль у пяць разоў саступае сярэдняму па Беларусі і больш чым у дзесяць разоў — паказчыку Мінскай вобласці.

Мінск, які павінен быць галоўным культурным і адукацыйным цэнтрам Беларусі, сёння мае самую русіфікаваную школьную адукацыю ў краіне.

Каментары61

  • Гэта вынік
    03.07.2026
    32 года праклятага лукашызма
  • Filipp
    03.07.2026
    "Мінск, які павінен быць галоўным культурным і адукацыйным цэнтрам Беларусі, сёння мае самую русіфікаваную школьную адукацыю ў краіне."©
    Мінск і з'яўляецца галоўным культурным і адукацыйным цэнтрам Беларусі.
  • Титус
    03.07.2026
    30 лет Быдлификации

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць