Грамадства1111

У Лошыцкім парку з’явілася алея незвычайных лавак ФОТЫ

У Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе з’явілася новая алея «Усё пачынаецца з любові». Яе ўпрыгожылі 15 незвычайных лавак, створаных прадпрыемствамі і арганізацыямі Ленінскага раёна, пішуць «Мінск-Навіны». 

Кожная з лавак выканана ва ўласнай стылістыцы. Тут можна пабачыць як класічныя драўляныя лаўкі, так і сучасныя арт-аб’екты.

Адной з незвычайных стала праца прадпрыемства Remondis. Замест звыклых ножак і спінкі тут выкарыстана дэкаратыўная каменная муроўка, якая ператварыла звычайную лаўку ў мастацкую інсталяцыю.

«Рэмаўтадар» прапанаваў практычную канструкцыю з дахам, якая дазволіць схавацца як ад гарачага сонца, так і ад дажджу.

Прадпрыемства «Зелянбуд Ленінскага раёна» вырабіла разную драўляную лаўку, упрыгожаную фігурай маладой беларускі з дзіцем на руках.

Адна з лавак прысвечана героям вызвалення Мінска падчас аперацыі «Баграціён». На лаўцы размешчана невялікая кніга з інфармацыяй пра ўдзельнікаў аперацыі, якая дазваляе наведвальнікам азнаёміцца з іх імёнамі і подзвігамі.

А супрацоўнікі ЖЭУ № 2 распісалі сваю лаўку ўручную. На спінцы з’явіліся пажаданні адпачывальнікам, а таксама аўтографы аўтараў праекта.

Незвычайны арт-аб’ект прадставіў мінскі мотавелазавод. Лаўка ўсталяваная на ўзвышэнні з лесвіцай, таму адпачываць можна як на самім сядзенні, так і на шырокіх прыступках. Кампазіцыю дапаўняюць веласіпедныя колы, руль і фірмовы лагатып «Бусел».

Незвычайным рашэннем стала і лаўка-гайдалка.

Прадпрыемства «ЖКГ Ленінскага раёна» выставіла лаўку «Мазаіка». Яе сядзенне выканана з рознакаляровых фрагментаў мазаікі, якія складаюцца ў выяву раёна, на спінцы таксама месціцца панарамная фатаграфія Ленінскага з вышыні.

Каментары11

  • .
    12.07.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хмм
    12.07.2026
    Опять красивое искусство от вясковых дизайнеров. Дичь.
  • Цанитель прэкраснава
    12.07.2026
    Вдахнавлённый палёт самабытнай творчэскай фантазии эцих уютных выставачных лавачэк, на фоне жываписнай, Лошыцкай акружаюшчэй срэды вызываит нераздельнае и глубокае эстэцичэскае самаудавлетварэние.

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

Газ у Еўропе падаражэў утрая. Высокія рахункі могуць застацца яшчэ на некалькі гадоў5

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы7

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць