Музыка, кампазітар і аранжыроўшчык Леанід Марголін памёр 25 ліпеня. Яму было 68 гадоў.

Леанід Марголін, 2015 год. Фота: ruzovdmitry.livejournal.com / commons.wikimedia.org
Леанід Марголін нарадзіўся 5 верасня 1957 года ў Жыткавічах Гомельскай вобласці. Скончыў музычнае вучылішча ў Мазыры. Вялікі ўплыў на яго творчасць аказалі гурты «Песняры» і Deep Purple.
Музычную кар'еру будаваў у Расіі.
У 1994‑1995 гадах быў клавішнікам групы Сяргея Азарава «Падольская гвардыя». У 1995‑1998 гадах працаваў мультыінструменталістам у гурце Міхаіла Таніча «Лесапавал». Напісаў музыку да многіх песень Таніча.
У 2004 годзе выпусціў сольны альбом «Время, послушное ветру», а ў 2009 годзе — «Побудь со мной». У 2020 годзе ён выканаў ролю самога сябе ў фільме «Родныя».
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары