Беларусы, якія пасля аварыі 25 ліпеня ў Батумі трапілі ў Рэспубліканскую клінічную лякарню ў гэтым горадзе, усе выпісаныя. Пра гэта «Белсату» распавёў доктар-траўматолаг, доктар медыцынскіх навук Давід Мікелаішвілі.

«Яна паступіла да нас у здавальняльным стане, быў пералом ключыцы, — сказаў Давід Мікелаішвілі. — Праапераваў, яна ўжо дома ў Беларусі».
Паводле траўматолага, аперацыя была стандартнай, без ускладненняў.
Мікрааўтобус з беларускімі турыстамі трапіў у ДТЗ у суботу раніцою, калі ў яго ўрэзалася легкавая машына, што, паводле папярэдніх звестак, ехала на вялікай хуткасці. уцякаючы ад паліцы. Пасля ўдару мікрааўтобус перакуліўся. Сведкі паведамлялі, што некаторыя пасажыры вылецелі з салону. На гэтым мікрааўтобусе беларускіх турыстаў везлі з аэрапорту ў гатэль.
Пацярпелых даставілі ў розныя клінікі Батумі. У аварыі загінулі двое беларускіх грамадзянаў: 43‑гадовая Алена Сахацкая і 63‑гадовы мужчына.
Каментары