Грамадства

Аператар спісаў грошы за роўмінг, хоць абанент быў у Беларусі. Як так?

Загадкавы выпадак адбыўся па вяртанні з Viva Braslav.

Беларус расказаў у Threads, што каля літоўскай мяжы, знаходзячыся на тэрыторыі Беларусі, тэлефон яго жонкі падключыўся да роўмінгу, з-за чаго з рахунку былі спісаныя грошы.

Мужчына абурыўся сітуацыяй, а адказ службы падтрымкі яго не задаволіў. Паводле яго слоў, аператар не вярнуў страчаныя сродкі. Onliner.by высветліў падрабязнасці і атрымаў каментарый аператара.

Як расказаў Дзмітрый, аўтар допісу, ён разам з жонкай і братам вяртаўся дадому ў Гомель на аўтамабілі пасля фестывалю Viva Braslav. Іх маршрут праходзіў праз аграгарадок Казяны, які знаходзіцца недалёка ад мяжы з Літвой.

«На тэлефоны маёй жонкі і брата прыйшлі SMS пра тое, што ў іх падключаны роўмінг і будуць спісвацца сродкі паводле тарыфу. У выніку A1 спісаў з рахунку жонкі 12 рублёў. Брат таксама атрымаў папярэджанне пра ўключаны роўмінг, але ў яго мабільны інтэрнэт быў адключаны, таму нічога не спісалася.

Разумею, што адказнасць за ўключаны роўмінг цалкам ляжыць на нас, але аператар ніяк не папярэдзіў, што мы знаходзімся ў памежнай зоне і магчымыя спісанні», — расказаў мужчына журналісту Onlíner.

Паводле слоў Дзмітрыя, у службе падтрымкі яму растлумачылі, што літоўскія базавыя станцыі «працуюць мацней за беларускія, таму вашы прылады падключыліся да іх сеткі, і з вас былі спісаныя сродкі за роўмінг».

«Дадам ад сябе: лічу гэтую сітуацыю несправядлівай толькі таму, што ад A1 не было ніякага папярэджання — адразу адбылося спісанне грошай. Таксама крыўдна, што мы не пакідалі Беларусь, але заплацілі за выкарыстанне сеткі іншай краіны, хоць нам гэта было не патрэбна. Аператар нічога не вярнуў», — абураецца беларус.

Кампанія A1 у маі прадставіла новую сістэму тарыфікацыі мабільнага інтэрнэту за мяжой пад назвай «АнтыРоўмінг». Сярод іншага абяцаліся «толькі празрыстыя ўмовы» і «ніякіх нечаканых выдаткаў».

Што адказаў аператар

Прадстаўнікі A1 пракаментавалі сітуацыю і растлумачылі, як пазбегнуць падобных выпадкаў:

«У памежнай зоне мабільныя прылады абанентаў могуць прымаць сігнал ад базавых станцый замежных аператараў. Выбар, падключацца да іх ці не, залежыць ад унутранай логікі смартфона, які ў рэжыме рэальнага часу пастаянна скануе сеткі і можа падключацца да розных базавых станцый у залежнасці ад іх блізкасці, магутнасці і тыпу сігналу, нагрузкі на сетку і іншых тэхнічных фактараў.

Паўплываць на гэты прынцып працы мабільных прылад аператары сувязі не могуць. Па гэтай жа прычыне аператары не могуць вызначыць, з якога боку мяжы знаходзіцца абанент, і не маюць магчымасці паўплываць на яго рэгістрацыю ў той ці іншай сетцы.

Каб пазбегнуць падобных выпадкаў, рэкамендуем уключаць паслугі роўмінгу толькі падчас паездак за мяжу або ўсталяваць ручны выбар сеткі і зарэгістравацца ў сетцы A1 Беларусь, каб прылада не спрабавала падключацца да сеткі замежнага аператара».

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

Сузаснавальнік бюро Zrobim architects, які жыве ў ЗША, прадае сваю долю ў бізнэсе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»23

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць