У пункце пропуску «Беняконі» гродзенскія мытнікі спынілі спробу ўвозу ў Беларусь халоднай зброі. Шаблю з похвай перавозіў 47‑гадовы кіроўца аўтамабіля Volvo, які прыбыў з Літвы, паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.

Мужчына праязджаў праз «чырвоны калідор», дзе аформіў пасажырскую мытную дэкларацыю на часовы ўвоз транспартнага сродку і паведаміў, што іншых тавараў, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, не мае.
Аднак падчас агляду аўтамабіля супрацоўнікі мытні знайшлі шаблю з похвай. Экспертыза, праведзеная Мытнай лабараторыяй, пацвердзіла, што знойдзены прадмет адносіцца да катэгорыі халоднай зброі.

У выніку Гродзенская рэгіянальная мытня распачала адміністрацыйны працэс паводле часткі 1 артыкула 15.5 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары
"А вось адзін казак як схопіць з похвы шаблю, як замахнецца, — прыпёр пана да сьценкі." (Гарэцкі, "На імпэрыялістычнай вайне")
"Яго куртка й шаравары былі з дарагога матар’ялу, але паліняўшыя й паношаныя, а залацістыя кружавы на іх моцна пацьмянелі, брыжы былі памятымі й папсованымі; пяро на капялюшы, зломанае і запэцканае, мела даволі няпрынадны выгляд; на поясе вісела доўгая шпага ў заіржавелай жалезнай похве." (Краўцоў, пераклад "Прынц і жабрак")