Клуб з вострава, дзе жыве 600 чалавек, прабіўся ў асноўную сетку Кубка Францыі па футболе
Футбольны клуб «Мікелон», які базуецца на востраве Мікелон — у архіпелагу Сен-П’ер і Мікелон ля берагоў Канады, прабіўся ў асноўную сетку Кубка Францыі па футболе.

«Мікелон» здолеў прайсці ўвесь адборачны этап і атрымаць права выступіць у Кубку Францыі, турнір пачынаецца з 1/128 фіналу.
Клуб рэпрэзентуе востраў, які знаходзіцца непадалёк ад узбярэжжа Канады, аднак адміністрацыйна ўваходзіць у склад Францыі. На суседнім, большым востраве Сен-П’ер жыве прыкладна пяць тысяч жыхароў, таму футбалісты прывыклі да сапраўды невялікай і вельмі камернай падтрымкі.
Цяпер жа каманду чакаюць пералёты праз Атлантыку на кожны кубкавы матч. Калі лёс звядзе «Мікелон» з адным з грандаў, напрыклад, з «Пары Сэн-Жэрменам», французскім зоркам давядзецца адправіцца ў падарожжа ў амаль невядомы для большасці суайчыннікаў куток сваёй краіны.
El AS Miquelonnaise, de Saint-Pierre et Miquelon, islas en la costa de Canadá de soberania francesa, supera la fase previa y jugará la copa francesa. De trata del equipo de Miquelon, la isla pequeña de 600 habitantes. La grande tiene menos de 5000 pic.twitter.com/mzU0fKdECc
Удзел калектыву з такой аддаленай тэрыторыі стаў адной з самых яркіх гісторый цяперашняй кваліфікацыі і, напэўна, прыцягне да архіпелага ўвагу заўзятараў з усёй Францыі.

Футбольныя клубы з Сен-П’ера і Мікелона ўдзельнічаюць у Кубку Францыі толькі з сезона 2018/19. Але дагэтуль гулялі каманды з вострава Сэн-П'ер. За гэты час ніводнаму з іх не ўдалося пераадолець трэці раўнд, дзе яны сустракаліся з камандамі з кантынентальнай Францыі.
Новы розыгрыш асноўнай стадыі Кубка Францыі пачнецца ў сярэдзіне верасня, лёсаванне пройдзе 23 жніўня
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары