На пачатак 2026 года ў Беларусі было 65,2 тыс. гандлёвых аб’ектаў. За 10 гадоў іх колькасць вырасла на 21%, паведаміла Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Найбольш імкліва развіваецца рознічны гандаль у Мінску: у сталіцы за 10 гадоў колькасць гандлёвых аб’ектаў вырасла на 61%. Цяпер іх тут больш за 12 тыс.
Найменш дынамічна развіваўся Магілёўскі рэгіён, дзе прырост колькасці крам за 10 гадоў склаў 4% (7,2 тыс. аб’ектаў на канец 2025 года).
За 10 гадоў на рынку з’явіліся і новыя гульцы, пры гэтым некаторыя сеткі спынілі сваё існаванне. Сярод іх — Bigzz, «Рублёўскі», «Віталюр», «Дамашні», Preston.
Вось як выглядае топ-10 сетак Беларусі па колькасці крам паводле вынікаў 2025 года:
- Белкаапсаюз — 4141 крама;
- «Еўраопт» — 1151 крама. Сетка развівае брэнды «Еўраопт», «Хіт!» і «Грошык»;
- «Дабраном» — 1067 крам. Уключае брэнды «Маяк» і «Капеечка»;
- «Санта» — 276 крам;
- «Суседзі» — 289 крам;
- «7 пятніц» — 256 крам;
- «Святлафор» — 221 крама;
- «Гіпа» — 89 крам. Уключае брэнды «Гіпа» і «Белмаркет»;
- «Карона» — 61 крама;
- Green — 39 крам.
Калі глядзець паводле долі рынку, то першае месца належыць «Еўраопту».
Каментары