Грамадства77

Яну Пінчук адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы ў калоніі з Артурам Гайко

Начальнік аддзела ГУБАЗіКа прыязджаў у калонію і выклікаў на размовы некаторых палітзняволеных.

Асуджаную на 12 гадоў палітзняволеную Яну Пінчук у пачатку верасня адправілі на 15 сутак у ШІЗА пасля размовы з супрацоўнікам ГУБАЗіКа, распавяла крыніца «Медыязоны».

У канцы жніўня ў гомельскую жаночую калонію прыязджаў начальнік аддзела ГУБАЗіК Артур Гайко і выклікаў на размовы некаторых палітзняволеных.

Сярод іх была палітзняволеная Яна Пінчук, на якую праз тыдзень пасля размовы з Гайко пачалі пісаць рапарты — у выніку яе пазбавілі спаткання, а неўзабаве адправілі ў ШІЗА.

«Калонія сама б не ініцыявала гэтыя рапарты, гэта робіць ГУБАЗіК. 1 верасня ёй далі 15 сутак ШІЗА, а ў Яны астма. І ў нейкі момант яе не было ў калоніі. Ёсць верагоднасць, што яна была ў бальніцы», — распавяла крыніца «Медыязоны».

Яну Пінчук затрымалі ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 года, дзе яна жыла, і ў жніўні 2022 года экстрадавалі ў Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН.

6 чэрвеня 2023 года палітзняволенай прысудзілі 12 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму па артыкулах аб удзеле ў «экстрэмісцкім фармаванні» (частка 1 артыкула 361‑1 КК), дзеяннях супраць нацыянальнай бяспекі (частка 3 артыкула 361 КК), распальванні варожасці (частка 3 артыкула 130 КК), масавых беспарадках (частка 3 артыкула 293 КК) і стварэнні «тэрарыстычнай арганізацыі» альбо ўдзеле ў ёй (частка 1 артыкула 290‑4 КК). Яна адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы.

Артур Гайко — супрацоўнік ГУБАЗіК, звязаны са скандалам вакол праекта «Чорная кніга Беларусі». Высветлілася, што з кастрычніка 2020 года па ліпень 2021 года ён укараніўся ў праект і пад прыкрыццём працаваў там каля дзевяці месяцаў.

Каментары7

  • Інфапоінт
    11.09.2026
    Як было даведзена актывісткай Янай Сазановіч, заснавальнік медыя-фонда Інфапоінт і дарадца Святланы Ціханоўскай доўгі час ведаў пра крата, але не інфармаваў грамадства. Выбух адбыўся пасля расследавання журналістаў Белсата, якія неўзабаве былі звольненыя былоў міністаркай Кабінэта і зараз галоўнай рэдактаркай канала Коўшык.
  • кто-то добрый
    11.09.2026
    Артурчик, потом не говори что это приказ, нравится тебе издеваться над людьми, помни что расплата тебя ждёт ;)
  • ?
    11.09.2026
    Інфапоінт, два прозвішча назваў, а дзе галоўнага правініўшыгася, які не паведаміў пра крата?

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

«Там і туалеты з дзіркай у падлозе, і вокны не зачыняюцца». Студэнтка-беларуска патлумачыла, чаму ў Францыі моладзь выйшла на пратэсты40

Чым здзіўляе Камароўка ў Мінску: вінаград па 2 рублі і дзіўныя гуркі

«Цуд на Місісіпі». У Новым Арлеане танкер сутыкнуўся з рачным круізным суднам8

У Гродне заваблівалі на адкрыццё KFC бясплатнымі бутэлькамі для вады і чызбургерамі за 1 капейку. І людзі ламануліся па халяву12

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?2

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць