Украінскі спартсмен і яго спадарожніца сфатаграваліся ў Амане вярхом на вялікай чарапасе. Скончылася скандалам
Кадры разышліся па сацсетках і дайшлі да аманскіх уладаў.

Алейнік — украінскі спартсмен, фітнэс-трэнер і інфлюенсер. Ён займаецца калістэнікай і вулічным воркаўтам, удзельнічае ў міжнародных спаборніцтвах. За яго старонкай у Instagram сочаць каля 200 тысяч чалавек.
У верасні Алейнік разам са сваёй спадарожніцай Аленай Краўчанка адправіўся на адпачынак у Аман. Падчас паездкі пара пабывала ў Рас-эль-Хадзе ў правінцыі Паўднёвая Эш-Шаркія. Гэта адно з галоўных месцаў гнездавання марскіх чарапах у Амане.
Алейнік апублікаваў фота і відэа, як сядзіць на панцыры вялікай чарапахі, трымаючы ў руцэ чарапашку, якая толькі вылупілася. На іншых здымках на той жа чарапасе сядзіць яго спадарожніца. Пасля мужчына паспрабаваў праехаць на вяліках чарапасе.
Ukrajinci vyvolali pobouření v Ománu poté, co se svezli na želvě mořské.
Italský projekt ochrany přírody Biologicamente tento incident odsoudil a zdůraznil, že se želvy mořské nesmí ani dotýkat, natož na nich sedět pic.twitter.com/2BPT6y2ARc
Гэтыя кадры пасля разышліся па сацсетках і медыя. Блог італьянскай навукова-папулярнай супольнасці Biologicamente раскрытыкавала паводзіны турыстаў, звярнуўшы ўвагу, што марская чарапаха — дзікая жывёла і сядаць на яе або браць у рукі маленькіх чарапашак нельга.
У выніку на відэа адрэагавала Упраўленне па ахове навакольнага асяроддзя Амана. Там пацвердзілі, што такія дзеянні парушаюць законы і правілы аховы дзікай прыроды.
Як паведамляюць афіцыйныя ўлады Амана, у дачыненні да спартсмена, «прынятыя неабходныя прававыя меры». Якія менавіта, не удакладняецца. Яны таксама нагадалі наведвальнікам месцаў гнездавання, што да чарапах нельга дакранацца, набліжацца да іх і іншым чынам іх турбаваць.
Пасля скандалу Алейнік апублікаваў у Instagram сторыс з прабачэннем на англійскай мове.
«Сябры, перш за ўсё я хацеў бы папрасіць прабачэння ва Упраўлення па ахове навакольнага асяроддзя Султаната Аман, а таксама ў арганізацыі па ахове зялёных марскіх чарапах за тое, што я сядзеў [на чарапасе], бо нехта ўвёў мяне ў зман, і я не бачыў правілаў. Таму я зрабіў памылку і шлю свае прабачэнні кожнаму. Я не хацеў нашкодзіць чарапасе ці зрабіць ёй штосьці дрэннае. І няхай Бог дабраславіць усіх вас і даруе мне маю памылку», — кажа Алейнік.
Пазней Biologicamente апублікаваў абнаўленне гісторыі. Сцвярджаецца, што абодвух турыстаў затрымала паліцыя ў аэрапорце. Санкцыі таксама нібыта закранулі людзей, якія выступалі ў ролі гідаў.
Афіцыйныя ўлады Амана пра затрыманне двух турыстаў у аэрапорце не паведамлялі.
Рас-эль-Хад — адно з важных месцаў гнездавання марскіх чарапах у Амане. Па іроніі лёсу, гэтымі ж днямі ў правінцыі праходзіў спецыяльны форум «Экалагічнае заканадаўства: разам дзеля абароны чарапах». На ім прадстаўнікі прыродаахоўнага ведамства, пракуратуры і навукоўцы якраз абмяркоўвалі ахову чарапах і адказнасць за парушэнні ў дачыненні да дзікай прыроды.
Цяпер чытаюць
Беларус-вахтавік на Ямале стварае песні на беларускай мове з дапамогай ШІ. «Раней музыка была закрытым клубам. Нейрасеткі адчынілі гэтыя дзверы з нагі»
Каментары