У Мінску ўпершыню ў гісторыі з'явіцца рэзідэнцыя пасла Султаната Аман. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Амана Бадр аль-Бусаідзі падчас сустрэчы з кіраўніком МЗС Беларусі Максімам Рыжанковым у штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.

Пасол Амана з рэзідэнцыяй у Мінску ўжо прызначаны і неўзабаве павінен прыбыць у Беларусь.
Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі сумесныя праекты з удзелам аманскіх інвестыцый. У прыватнасці, гаворка ішла пра стварэнне ў Беларусі зборачных вытворчасцяў беларускай тэхнікі для харчовай галіны і вытворчасці дзіцячага харчавання.
Таксама абмяркоўваліся культурныя і адукацыйныя абмены. Плануюцца гастролі беларускіх і аманскіх творчых калектываў, а таксама абмены студэнтамі.
Бакі адзначылі рост турыстычных паездак паміж краінамі і павелічэнне цікавасці грамадзян Амана да атрымання медыцынскіх паслуг у Беларусі. Асобна яны падкрэслілі неабходнасць працы над запускам прамога авіязлучэння паміж Беларуссю і Аманам.
Цяпер чытаюць
Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»
Каментары