Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы
Сёння Нобелеўскі камітэт назваў імя ўладальніка Нобелеўскай прэміі міру. Яна прысуджана з юрыстцы з Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Наві Пілай.

Прэмію прысудзілі за «яе намаганні па ўмацаванні міру і міжнароднага права».
BREAKING NEWS
The Norwegian Nobel Committee has decided to award the 2026 #NobelPeacePrize to Navanethem “Navi” Pillay for her efforts to promote peace and international law.
#NobelPrize https://t.co/97vurspw6z
Наві Пілай нарадзілася ў 1941 годзе. Паводле нацыянальнасці — індыйка (тамілка) паўднёваафрыканскага паходжання.
У 1967 годзе яна стала першай жанчынай «нябелага» паходжання, якая адкрыла ўласную юрыдычную практыку ў правінцыі Наталь. Яна абараняла змагароў супраць апартэіду, у тым ліку Нэльсана Мандэлу, і выкрывала выкарыстанне ўладамі катаванняў і рэпрэсій.
Наві Пілай стала першай жанчынай «нябелага» паходжання ў Вярхоўным судзе ПАР, працавала суддзёй Міжнароднага крымінальнага суда і была прэзідэнтам Міжнароднага трыбунала па Руандзе. У 2008‑2014 гадах была вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
У 2025 годзе Пілай узначальвала камісію ААН, якая заявіла, што Ізраіль здзейсніў генацыд супраць палесцінцаў у сектары Газа.
Учора Нобеля па літаратуры прысудзілі канадскай паэтцы Эн Карсан.
У панядзелак назавуць апошняга ўладальніка нобелеўскіх прэмій: будзе названа імя лаўрэата па эканоміцы.
Уручэнне нобелеўскіх прэмій праходзіць у снежні. Усе прэміі, апроч Нобеля міру, уручаюцца ў Стакгольме. Уладальніка нобелеўскай прэміі міру ганаруюць у Осла.
Каментары