Першая лірычная песня новага праекта называецца «Аўрора».

Салістка беларускага гурта Naviband Ксенія Жук запусціла сольны праект — Lastauka.
У сацсетках спявачка тлумачыць назву: калісьці людзі верылі, што ластаўкі на сваіх крылах прыносяць надзею, што гэтыя птушкі — увасабленне жаночай душы.
«Музыка, якая прыходзіць да мяне, яна аб тым, што жыве ўнутры, аб адчуванні гэтага свету. (…) Атрымліваецца, што я дзялюся з вамі нечым патаемным і запрашаю вас у свой унутраны свет», — напісала Ксенія.

Першая лірычная песня новага праекта называецца «Аўрора».
«Гэта песня-падарожжа. У нейкім сэнсе, да сябе, да таго, што схавана ў глыбіні. Як адлюстраванне, што ўсё ў тваім жыцці не проста так. Усё мае сэнс. Людзі, якіх сустракаеш, месцы, дзе бываеш, абставіны, у якія трапляеш», — падзялілася думкамі спявачка.
Гурт Naviband, які ў 2017 годзе прадстаўляў Беларусь на «Еўрабачанні», апошнія гады жыве ў Польшчы. Тры гады запар яны збіраюць поўную залу папулярнага музычнага клуба Progresja у Варшаве (змяшчае да 2000 чалавек).
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары