Музыка2626

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта

Аляксандр Саладуха планаваў прадставіць у Наваполацку свой новы альбом «Играй, музыкант». Але ж цяпер нешматлікім гледачам вяртаюць грошы за квіткі.

Фота: ХК «Брест»

Саладуха планаваў выступіць 4 лістапада ў наваполацкім доме культуры «Нафтан» з праграмай «Играй, музыкант», прысвечанай выхаду яго ажно 15 альбома. З той праграмай, паводле слоў самога Саладухі, ён выступіў ужо ў 74 гарадах Беларусі, а за кампанію з сабой вазіў спевака Цімура Прахіна — той выступае ў перапынку.

Спявак абраў салідную па рэгіянальных маштабах пляцоўку — асноўная канцэртная зала ў тым доме культуры налічвае 600 месцаў. Выглядае, гэта яго і падвяло: за суткі да канцэрта з'явілася абвестка, што Саладуха ў Наваполацку не выступіць. 

У каментарах успомнілі скандал з хайповай рэкламай букмекерскай канторы «Макслайн», дзе Саладуха раіў «круціць гусь». Выпадак атрымаўся настолькі гучны, што пазней Лукашэнка выказаўся — маўляў, «у нас усе гэтую гусь круцяць».

Але ж выступ сарваўся з больш празаічнай прычыны. Як кажуць арганізатары, канцэрт адмянілі, бо спявак не здолеў сабраць залу.

Выглядае, ужо не спрацоўвае унікальная для Беларусі схема продажу квіткоў, якую некалі прыдумаў Саладуха. Перад канцэртам у нейкім райцэнтры спявак асабіста званіў кіраўнікам тамтэйшых прадпрыемстваў з прапановай выкупіць квіткі на яго канцэрт.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары26

  • Filipp
    03.11.2026
    Што, дакруціў свайго гуся?!
  • 123
    03.11.2026
    Валет адносна нядау́на лаяу́ся-сіпеу́ на гэнага гуся, аднак гуся усё роу́на круцяць у сеціве...бо гуся ( казіно, латэрэі) таксама трымае пракляты вывадак лукашенко
  • Гнілы вінаград
    03.11.2026
    Трэба было квіткі па 1 лукарублю прадаваць, можа залю і сабрау́ бы стары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць