Культура66

Беларускія велікодныя традыцыі

Яйкі-крашанкі, пірагі-паскі, супольны святочны абед — карані традыцый хаваюцца ў легендах.

Easter cake
Велікодны пірог. Фота: Pixabay

У мінулую нядзелю, 9 красавіка, Вялікдзень святкавалі каталікі, у тым ліку беларускія ўніяты, а таксама пратэстанты і частка праваслаўных. У праваслаўных Рускай праваслаўнай царквы, Праваслаўнай царквы Украіны і ўкраінскіх уніятаў Вялікдзень будуць святкаваць у гэту нядзелю, 16 красавіка.

На свята ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у царкву самыя велікодныя скаромныя стравы: пірагі, мяса, сала, сыр, а таксама соль і ў першую чаргу, вядома, яйкі, пафарбаваныя ў цыбульніку ці кары дрэваў, што надавала ім чырвоны колер (былі і «пісанкі» — яйкі, размаляваныя рознымі ўзорамі). Старыя раілі яйка перад асвячэннем аблупіць, каб святасць лепш «прайшла ў яго».

Субота — вялікая, чырвоная, апошні дзень перад Вялікаднем. У суботу фарбуюць яйкі, пякуць пірагі. У храмах свенцяць пафарбаваныя яйкі, пірагі і іншую ежу. Многія не спяць усю ноч: ідуць у царкву ці касцёл на ўсяночную.

У першы велікодны дзень не паляць у печы. Стол засцілаюць бялюткім абрусам. На стол ставяць «асвячонае» — яйкі, соль, пірагі, вяндліну. «Разгаўляцца» пачынаюць са свянцонага яйка: яго дзеляць па кавалку на ўсю сям’ю.

Стол, за якім збіраецца ўся сям’я, шчодра накрыты разнастайнымі стравамі.

Перад пачаткам снядання чытаўся ўрывак са Святога Пісьма, потым усе разам чыталі малітвы «Ойча наш» і «Слава Айцу», пасля чаго елі асвячонае яйка.

Хрышчоным дзецям хрышчоныя бацькі на Вялікдзень дораць «валачобныя» гасцінцы.

Характэрная адметнасць менавіта беларускага фальклору — валачобныя песні. Звычай абыходзіць двары на Вялікдзень мае вельмі старажытныя карані. Лічылі, што абыход двароў валачобнікамі — хлапчукамі і дзяўчаткамі — прыносіць супольнасці еднасць, а з ёй — і ўдачу. Падыходзячы пад акно, валачобнікі спявалі песні, у якіх усхвалялі гаспадара, гаспадыню, іх сыноў і дачок. Гаспадары, да якіх прыходзілі валачобнікі, шчодра дзяліліся з імі рознымі прысмакамі.

На Вялікдзень асаблівым чынам назіралі за сонцам,

бо лічылася, што ў ім можна ўбачыць уваскрэслага Хрыста. Людзі казалі таксама, што сонца ў гэты дзень «скача з радасці».

Самая любімая гульня на Вялікдзень — біткі.

Стукаліся святочнымі яйкамі, і пераможцам аказваўся той, у каго яно заставалася цэлае («мацак»). Некаторыя шчасліўцы выйгравалі ажно поўную шапку чырвоных яек. Знаходзіліся і жартаўнікі, якія замест яек падстаўлялі пафарбаваны камень круглай формы і такім вясёлым падманам здабывалі перамогу.

Чытайце яшчэ:

Як фарбаваць велікодныя яйкі: вялікі гайд

Да велікоднага стала. Робім пасху: 4 рэцэпты, якія абавязкова атрымаюцца

Чаму католікі і праваслаўныя святкуюць Вялікдзень у розны час. І розніца можа складаць нават месяц?

Біблія на беларускай мове: цяжкасці перакладу

Каментары6

  • саўка
    08.04.2023
    Сапраўды ўваскрос! - так адказваюць
    а Грышка сам з сабой пахрыстосаваўся атрымліваецца што
    бедны Грышка... самотны
    Грышка , бога няма
  • Грышка
    08.04.2023
    саўка, Грышка не самотны. Маю сям'ю й сябры. Але Саўка, на сваіх пасадах здаецца, не задаволены жыцьцём. Тое, што вы ня верыце ў Бога, не азначае, што Бога не існуе. Саўка не ўсё ведае.
  • саўка
    08.04.2023
    а можа саўка ведае больш за Грышку)
    для вас т.зв. вера, як самазаспакаенне - гэта зразумела. але лепш бы вы ў такім выпадку верылі ў нашых багоў, а не габрэйскага
    калі толькі вы беларус канечне)

Цяпер чытаюць

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак28

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Усе навіны →
Усе навіны

Іспанія — Партугалія, Бразілія — Нарвегія — усе пары 1/8 фіналу чэмпіянату свету па футболе1

За хвіліну да серыі пенальці трэнер аўстралійцаў замяніў галкіпера. Дапамагло?1

Каба-Вэрдэ дазволіла Аргенціне выйсці ў наступны раўнд толькі ў дадатковы час4

Лукашэнка не прыйшоў і на вячэрні канцэрт у гонар 3 ліпеня16

Для вызначэння пераможцы ў матчы Егіпта і Аўстраліі спатрэбілася серыя пенальці

У беларускім паветры цяпер поўна алергічных пылкоў

Змяненне клімату ставіць пад пагрозу будучыню кавы2

«Вельмі шмат таго, што я рабіла тады, сёння ўжо не паўтарыла б». Кацярына Андрэева расказала, як пераасэнсавала сваё жыццё11

У Чарнобыльскай зоне на баку Украіны ўзнік вогненны смерч ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак28

«Ты ў нас у Беларусі!» — «Я маму тваю я*аў». Госцю з Алтая не спадабалася заўвага за кінуты ў цэнтры Мінска недакурак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць